10 мая 2015 года ў салезіянскім араторыі св. Дамініка Савіо ў Бараўлянах (парафія Маці Божай Успамогі Хрысціянаў) адбылося свята  прысвечанае ўспаміну св. Дамініка Савіо. На гэтае невялічкае свята сабраліся дзеці і моладзь не толькі з парафіі Маці Божай Успамогі Хрысціянаў.

Апублікавана ў Навіны

9 мая ў каталіцкім моладзевым цэнтры імя св. Яна Боска ў Мінску адбыўся турнір св. Дамініка Савіо па мікра-футболе сярод юнакоў ва ўзросце 12-15 гадоў. У турніры прынялі ўдзел прадстаўнікі каманд з усіх чатырох салезіянаскіх араторыяў на Беларусі, а менавіта з Дзятлава, Мінску, Смаргоні і Бараўлян, а таксама каманды з Беразінску, Полацку і Івянца. Як можна заўважыць, геаграфія турніру даволі шырокая.

Апублікавана ў Навіны
Нядзеля, 12 Красавік 2015 12:06

Свята Божай Міласэрнасці ў Дзятлава

На працягу першай нядзелі па Вялікадні дзеці і моладзь араторыя імя блл. мучанікаў  з Познані пад кіраўніцтвам кс. Здзіслава Пікулы SDB разважалі над “цеснаю сувяззю паміж пасхальнаю таямніцаю Адкуплення і таямніцаю Божай міласэрнасці” праз малітву навэнны, вяночка да Божай міласэрнасці, а таксама трываючы ў малітве перад Хрыстом, прысутным у Эўхарыстычным хлебе.

Апублікавана ў Навіны

“Вялікі дзень!
Душы ўваскрашэнне,
Уваскрашэнне праўды і дабра,
Сумленнасці, любові і натхнення,
І міласці ў вобразе Хрыста”.

Апублікавана ў Навіны
Старонка 9 з 9

Думкі ксяндза Боско

Хачу Вам расказаць, чаго хоча ад вас д’ябал, а чаго баіцца. Шатан хоча, каб вы нічым не займаліся, і вельмі баіцца, калі бачыць вас працуючымі. Таму гэта можна растлумачыць так: пакуль вы лянуецеся — ён адпачывае, бо калі вы ў пустую марнуеце час, яму нічога не трэба рабіць, бо ваша лянота працуе за яго.

Св. Ян Боско