З 28 чэрвеня па 3 ліпеня адбылася 16-ая Салезіянская Моладзевая Евангелізацыйная Пілігрымка (СМЕП-16), у якой прынялі ўдзел людзі са шматлікіх куткоў Беларусі. За 6 дзён каля 170 пілігрымаў прайшлі 105 кіламетраў са Смаргоні да Будслава. Галоўнай тэмай пілігрымкі стаў дэвіз Салезіянскай Сям’і на юбілейны год святкавання 200-годдзя з дня нараджэння св. Яна Боска: “Як ксёндз Боска: з моладдзю, для моладзі”.

Апублікавана ў Навіны
24 чэрвеня 2015 ў мінскай парафіі святкавалась Урачыстасць св. Яна Хрысціцеля, які з’яўляецца апякуном парафіі. На Урачыстасці прысутнічаў дапаможны біскуп Мінска – Магілёўскай архідыяцэзіі Юрый Касабуцкі і біскуп намінат Аляксандр Яшэўскі SDB.
Апублікавана ў Навіны

20 чэрвеня 2015 года Салезіянская Сям'я адзнычыла Дзень адзінства. Святкаванне прайшло ў в. Жупраны – адна з салезіянскіх пляцовак Беларусі – пад дэвізам  “Маргарыта Ок’ена – маці і настаўніца св. Яна Боска, першы супрацоўнік ля вытокаў Салезіянскай сям’і.”

Апублікавана ў Навіны
Аўторак, 16 Чэрвень 2015 16:48

Па шляхам св. Яна Паўла ІІ

З 6 па 16 чэрвеня група дзяцей з дарослымі праводзіла вандроўку  "Па шляхам св. Яна Паўла ІІ" ў Польшчы. Група, якая складалася з 40 чалавек, распачала сваю вандроўку ад Варшавы. Пасля праз тры дзеці і дарослыя адпачывалі ў Шчырку каля прыгожага Санктуарыя Маці Божай на горцы.

Апублікавана ў Навіны

Камунікат Апостальскай Нунцыятуры ў Рэспубліцы Беларусь

Салезіянін Аляксандр Яшэўскі прызначаны дапаможным біскупам Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі

Апублікавана ў Навіны

31 мая, ва ўрачыстасць Найсвяцейшай Тройцы, у Смаргоні (парафія Св. Міхала Арханёла) з нагоды надыходзячага Дня дзіцяці адбылося «Свята сям’і», падрыхтаванае Салезіянскай сям’ёй, аніматарамі, моладдзю, бацькамі.

Апублікавана ў Навіны

24 мая 2015 года ва ўрачыстасць Спаслання Святога Духа парафія Маці Божай Успамогі Хрысціянаў (Бараўляны) адзначыла яшчэ некалькі падзей. Акурат на гэты дзень  прыпадала адпустовая для бараўлянскай парафіі ўрачыстасць Марыі Успамогі Хрысціянаў. Наступнай падзеяй, якая адкрыла новую старонку ў гісторыі салезіянскай Сям'і ў Беларусі, стала заснаванне новай салезіянскай супольнасці св. Дамініка Савіа. Дырэктарам супольнасці быў прызначаны кс. Віктар Гайдукевіч SDB.

Апублікавана ў Навіны

Думкі ксяндза Боско

Хто прыступае да святой Камуніі з сэрцам, зняволеным задавальненнямі, і не падае з дзіцячым даверам у рукі Езуса, той не прынясе плёну, які, як мы ведаем з тэалогіі, з’яўляецца дарам святой Камуніі

Св. Ян Боско