26 верасня адбылося адкрыццё мінскага араторыя імя Святога Яна Боско. Распачалося свята а 15.00  для юнакоў з 6 га па 9 клас і завяршылася а 17.00 святой Імшой. Адначасова святая Імша стала пачаткам свята для моладзі, якая крыху старэй!
Апублікавана ў Навіны

20 кастрычніка 2015 года ў Раўбічах ў парафіі св. Мацвея, апостала і евангеліста, адбылася адпустовая ўрачыстасць.  На свята вакол алтара Пана сабраліся парафіяне і госці з Мінску, Бараўлян і іншых мясцін.

Апублікавана ў Навіны

20 верасня 2015 года адбылося святочнае адкрыццё дзіцячага араторыя на новы навучальны год. Традыцыйна свята распачалося святой Імшой а 10 гадзіне. У Касцеле сабралося шмат дзетак, якія пасля летняга адпачынку жадалі па-першае сустрэцца з Езусам у Эўхарыстыі, а потым - у араторыі са сваімі сябрамі, аніматарамі, сёстрамі і святарамі.

Апублікавана ў Навіны
Пятніца, 11 Верасень 2015 17:00

“Лепш памерці, чым зграшыць”

Што б вы рабілі, калі б даведаліся, што ў хуткім часе памрэце? Не ведаю, як адказалі бы вы, але св. Дамінік Савіо адказаў так: “Я бы далей гуляў у футбол”. Гэты маленькі хлопчык у кожны момант гатовы быў спаткацца з Богам і гэтаму вучыў сваіх сяброў.

Апублікавана ў Навіны

10 верасня Папа Францішак прыняў на аўдыенцыі ў Ватыкане каля 130 біскупаў, якія атрымалі сакру на працягу апошняга года. Сярод гэтых іерархаў быў дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Аляксандр Яшэўскі SDB.

Апублікавана ў Навіны

7 верасня ў капліцы на бараўлянскай горцы сабралася салезіянская сям’я з усіх куткоў Беларусі. Нагодай для сустрэчы стала аднаўленне часовых манаскіх шлюбаў клерыка Юрыя Пашкаўца SDB.

Апублікавана ў Навіны

З нагоды святкавання Юбілею – 200-годдзя з дня нараджэння св. Яна Боско Салезіянская сям’я Беларусі вырашыла адведаць родныя мясціны Святога ў Італіі. Пілігрымка адбылася з 18 па 28 жніўня 2015 года.

Апублікавана ў Навіны

Думкі ксяндза Боско

Старайся, каб тыя, пра каго гаворыш, станавіліся тваімі сябрамі.

Св. Ян Боско