Пад гукі спеўнага аргана
Паўнюткі светлае тугі
Плыве чысцютка, раскавана
Жыцця жывога вечны гімн.

 

21 лістапада ў араторыі імя св. Яна Боска ў Смаргоні прайшоў ужо пяты музычны фестываль “Цэцыліяда”.  Фестываль сабраў больш за 150 удзельнікаў.

Апублікавана ў Навіны

"Валадарства Маё не з гэтага свету. Калі б з гэтага свету было Маё Валадарства, то слугі Мае заступіліся б за Мяне, каб Я не быў выдадзены юдэям. Але цяпер Маё Валадарства не адгэтуль" (Ян  18 : 33-37).

Апублікавана ў Навіны

21 лістапада ў мінскай салезіянскай парафіі св. Яна Хрысціцеля адбыўся чарговы музычыны канцэрт,які быў прысвечаны памяці нябеснай заступніцы сакральнага спеву і музыкі  святой Цэцыліі. Святочны канцэрт распачаўся з малітвы.

Апублікавана ў Навіны

«Гатовы я служыць Табе…» – менавіта з гэтых радкоў спеву 15 лістапада 2015 года распачалася сустрэча аб пакліканні для дзяўчат з 8 па 11 клас у Мінску. Сёстры салезіянкі з парафіі св. Яна Хрысціцеля з радасцю сустрэлі ўдзельніц не толькі з Мінску, але і з Бараўлян, каб паразважаць над вельмі глыбокай тэмай: «Дар, дадзены мне Богам». Праз сустрэчу сёстры жадалі падкрэсліць, што Бог кліча кожнага з нас да выканання пэўных заданняў, а некаторых заклікае да асаблівага задання: прысвяціць Яму сваё жыццё ў святарскім альбо манаскім служэнні.

Апублікавана ў Навіны

14 лістапада, у суботу, у араторыі імя благаславёных мучанікаў з Познані ў Дзятлава адбылася музычна-забаўляльная праграма “Бульба-шоў”. Праграма была прысвечана нашай любімай агародніне – бульбе.  У праграму былі ўключаны розныя па зместу і характару конкурсы, якія дазволілі прысутным не толькі пазнаёміцца з гістарычнымі звесткамі пра бульбу, але таксама садзейнічалі выхаванню цікавасці і павагі да народных традыцый, развіццю творчых здольнасцяў.

 

Апублікавана ў Навіны

У нядзелю 8 лістапада ў смаргонскім араторыі імя св. Яна Боско адбылося музычнае шоў для дзяцей. У гэтым мерапрыемстве ўдзельнічала каля 50 чалавек. Пасля святой імшы для дзяцей распачалася вельмі цікавая праграма, якую прыгатавала с. Валянціна Кот FMA разам з памочнікамі аніматараў.

Апублікавана ў Навіны

Фармацыйная сустрэча салезіянскіх аніматраў Беларусі адбылася ў Мінску 7-8 лістапада 2015 г. Гасцінна прыняў маладых людзей араторый імя св. Яна Боско. Адказныя за фармацыю аніматараў і працу араторыяў святары і сёстры дапамаглі удзельнікам паглыбіць разуменне салезіянскай духоўнасці і ўзрасці ў аніматарскім пакліканні.

Апублікавана ў Навіны

Думкі ксяндза Боско

Быць сябрам ксяндза Боско, гэта значыць дапамагчы збавіць тваю душу.

Св. Ян Боско