ПАСЛАННЕ ВІКАРЫЯ
дона Стэфана Мартолья
АДВАЖНЫЯ ВЕРНЫЯ І МУЖНЫЯ СЛУГІ
У бягучым Юбілейным годзе, у гэтым складаным свеце мы пакліканы ўстаць, распачаць нанова і ісці новым жыццём па нашаму шляху людзей і вернікаў. Прарок Ісая звяртаецца да Ерузалема такімі словамі: “Устань, заззяй, бо прыйшло святло тваё і заяснела слава Госпада над табою”(Іс 60,1). Заклік прарока ўстаць, бо надыходзіць святло, здаецца дзіўным. Бо ён агучаны напярэданні жорсткага выгнання і шматлікіх пераследаў, якія зведалі людзі.
Гэты заклік гучыць для нас і сёння, калі мы святкуем Юбілейны год. У гэтым складаным свеце мы таксама пакліканы ўстаць, распачаць нанова і ісці новым жыццём па нашаму шляху людзей і вернікаў.
Асабліва цяпер, калі мы атрымалі такую ласку - так, бо гэта ласка- адзначыць літургічным успамінам святасць Яна Боско. Няхай гэта не стане для нас звычкай: дон Боско - вялікі Божы чалавек, геніяльны і адважны, нястомны апостал, бо ён быў вучнем, глыбока ўлюбёным у Хрыста. Для нас жа ён з’яўляецца айцом!
У жыцці вельмі важна мець айца. Аднолькава важна гэта ў веры і ў наследванні Хрыста. Мець вялікага айца - неацэнны дар. Адчуй гэта ў сабе і твой вопыт верніка зменіць тваё жыццё. Калі гэта дзейнічала для дона Боско, чаму не будзе дзейнічаць для мяне?
Гэта істотнае пытанне прыводзіць нас да руху і ператварае нас у духу Юбілея, каб сталі абноўленымі, перамененымі людзьмі. Такі глыбокі сэнс мае для нас усіх свята дона Боско, якое мы адзначылі: быць падобнымі да яго, а не толькі захапляцца ім.
У гэты Юбілейны год, працяты тэмай надзеі і Божай прысутнасці, якая нас суправаджае, дон Боско з’яўляецца ясным і моцным пасланнем!
Дон Боско піша аб надзеі, як я гэта ўжо пераказаў у тэксце Дэвізу на гэты год, наступным чынам: “Салезіянін (і калі ён казаў аб салезіяніне, то звяртаўся да кожнага з нас, хто гэта чытае), ведаючы, што ён клапоціцца аб славе Божай і выратаванні душы, павінен быць падрыхтаваны цярпець спёку і холад, смагу і голад, стому і знявагу”. Нутраной апорай гэтай патрабавальнай аскетычнай здольнасці з’яўляецца думка аб небе, як аб адлюстраванні добрага сумлення, з якім ён працуе і жыве. “У кожным нашым учынку, у кожнай працы, болю ці непрыемнасці мы ніколі не павінны забываць аб тым, што… Бог заўважае нават тыя найменшыя рэчы, здзейсненыя ў Яго святое імя і, паводле веры, у свой час, нас шчодра ўзнагародзіць”.
У канцы жыцця, калі мы станем на Яго Божым судзе, Ён з любоўю паглядзіць на нас і скажа: “Добра, слуга добры і верны, у малым ты быў верны, над многім цябе пастаўлю. Увайдзі ў радасць гаспадара твайго” (Мц 25,21). “У працы і пакутах ніколі не будзем забываць, што маем вялікую ўзнагароду, падрыхтаваную для нас у небе”. Калі наш айцец кажа, што салезіянін, знураны вялікай колькасцю працы, уяўляе сабой перамогу для ўсёй Кангрэгацыі, ён гэтым нават намякае на братэрскае вымярэнне агульнасці ва ўзнагародзе, амаль нейкае супольнае адчуванее неба!
Устаньце, салезіяне! Дон Боско просіць ад нас менавіта гэта.
“Salve, salvando salvati”
Дон Боско быў адным з гігантаў надзеі.Гэта падцвярджаецца шматлікімі фактамі. Яго салезіянскі дух прасякнуты ўпэўненасцю і дзеяннем, характэрнымі для адважнага дынамізму Святога Духа.
Дон Боско змог у сваім жыцці ўцелавіць энергію надзеі на двух узроўнях: імкненне да асабістай святасці і місія ўратавання іншых. Альбо, лепш кажучы, і ў гэтым укрыта галоўная характарыстыка яго духа, асабістая святасць праз уратаванне іншых. Прыпомнім сабе вядомую формулу трох “S”: “Salve, salvando salvati”.(Прывітанне, якое на сёняшняй мове гучала б прыблізна так: “Прывітанне! Выратоўваючы іншых, выратуеш і сябе!”). Гэта гучыць як простая дапамога, педагагічны лозунг, але яго змест глыбокі і паказвае як шчыльна пераплятаюцца намаганні аб асабістай святасці і выратаванні бліжняга.
Мансіньёр Эрык Вардэн кажа: “Тут і цяпер надзея праяўляецца як іскрынка. Я не хачу гэтым сказаць, што яна нязначная. Надзея мае благаслаўлёную заразлівасць, якая дазваляе ёй пашырацца ад сэрца да сэрца. Сілы таталітарызму стала працуюць над тым, каб знішчыць надзею і пасеяць роспач. Выхоўваць у сабе надзею азначае рыхтавацца да свабоды. Пэгу ў адным з вершаў апісвае надзею як полымя ліхтара ў табэрнакулюме. Ён кажа: “Гэтае полымя працінае глыбіню ночы”. Яно дазваляе нам бачыць тое, што ёсць цяпер, але і прадбачыць тое, што можа быць. Спадзявацца азначае рыхтаваць сваё жыццё да магчымых перамен. Гэта мастацтва, якое трэба стала практыкаваць у фаталістычнай і дэтэрміністычнай атмасферы, у якіх мы жывём.
Няхай Бог дае нам здольнасць пражыць гэты Юбілейны год менавіта так!
Няхай мы ўсе пройдзем гэты месяц з цяплом, што “свеціць у цемры”, з Надзеяй у сэрцы, якая з’яўляецца прысутнасцю Бога.
Прапаную вам у гэтым месяцы маліцца за нашу Салезіянскую Кангрэгацыю, якая збярэцца на Генеральным капітуле. Суправаджайце нас усіх сваімі малітвамі і думкамі, каб мы ўсе як салезіяне былі вернымі таму, чаго хацеў дон Боско.
(Паводле Il Bollettino Salesiano, люты 2025)
пераклад на беларускую мову: Аляксандр Дзёўкш ААSSCC