Чацвер, 21 Лістапад 2024 22:52

Выезд для падлеткаў у Баранавічы: сустрэча з духоўнасцю, прыродай і самімі сабой

Аўтар

З 7 па 8 лістапада 2024 года для падлеткаў з мінскага араторыя імя св. Яна Боско, які дзейнічае пры парафіі св. Яна Хрысціцеля, быў арганізаваны выезд у Баранавічы. Гэта была доўгачаканая падзея, поўная новых уражанняў, духоўных адкрыццяў і яркіх эмоцый як для каманды аніматараў, так і для саміх падлеткаў. У праграме было мноства актыўнасцяў, якія дапамаглі ўдзельнікам не толькі лепш пазнаць адзін аднаго, але і пагрузіцца ў атмасферу, дзе гарманічна спалучаюцца адпачынак, малітва і самапазнанне.

Адным з самых яркіх момантаў паездкі стала экскурсія ў адзін з найлепшый музей Бібліі. Экскурсію рабятам праводзіў айцец Сцяпан Цэргель, які ўмела спалучаў глыбокія духоўныя веды з даступным і займальным аповедам. Падлеткі даведаліся шмат новага пра Біблію, яе гісторыю, значэнне і ўплыў на культуру і жыццё людзей. Айцец Сцяпан падзяліўся з прысутнымі не толькі фактамі, але і глыбокімі разважаннямі аб веры, аб тым, як Біблія можа дапамагчы кожнаму з нас знайсці свой шлях у жыцці.

Пасля насычанай экскурсіі рабят чакалі займальныя і забаўляльныя моманты. Вясёлыя гульні і конкурсы дапамаглі падлеткам разняволіцца, аб'яднацца ў каманды і праявіць свае творчыя здольнасці.

Таксама ўдзельнікі выезду паглядзелі фільм "Кароль гаворыць", у якім апісваецца гісторыя чалавека, пераадолеўшага свой страх, чалавека, які не здаўся, нягледзячы на цяжкасці. Гэта тэма асабліва блізкая і зразумелая падлеткам, якія часта сутыкаюцца з уласнымі перажываннямі і няўпэўненасцю.

Наступным этапам праграмы было наведванне Парку жывёл "Дыпрыз". Прагулкі па парку, знаёмства з жывёламі - усё гэта дало магчымасць падлеткам адчуць сувязь з прыродай і пагрузіцца ў атмасферу клопату і адказнасці за жывых істот.

Важным і значным момантам выезду стала супольная малітва, у якой удзельнікі падзяліліся сваімі перажываннямі. Кожны падлетак мог аддаць Езусу свае страхі, сумненні і цяжкасці, якія перашкаджаюць ісці па жыцці з упэўненасцю і верай. Малітва стала момантам ачышчэння і ўнутранага ператварэння для многіх. Акрамя таго, падлеткі ўзялі пастановы - абавязацельствы і мэты, якія яны будуць імкнуцца дасягнуць, пераадольваючы свае ўнутраныя бар'еры і страхі. Гэта было не проста абяцанне, але сапраўдная ўнутраная праца, якая, як спадзяюцца арганізатары, дапаможа падлеткам станавіцца лепшымі, мацнейшымі і больш упэўненымі ў сваіх сілах. Цэнтральнай падзеяй выезду стала святая Імша, якая дала падлеткам магчымасць бліжэй сустрэцца з Езусам Хрыстом. Глыбокая атмасфера малітвы і супольнасці дапамагла кожнаму ўдзельніку адчуць Божую прысутнасць у сваім жыцці, прыняць Яго любоў і ласку.

Падзеі выезду падарылі падлеткам важны вопыт - не толькі адносіны з сябрамі, але і з сабой, з Богам і з навакольным светам.

Фотагалерэя

Апошнія навіны

Думкі ксяндза Боско

Гаворачы пра важныя справы, сказаць, што «ідуць па-малу», азначае тое самае, калі б мы сказалі, што ўсё дрэнна

Св. Ян Боско