Серада, 16 Кастрычнік 2024 16:10

Незабыўныя дні жніўня: салезіянская моладзь Беларусі здзейсніла падарожжа ў Італію

Аўтар Яна Дзяўго

З 8 па 19 жніўня група моладзі з Мінска, Бараўлянаў і Смаргоні адправілася ў захапляльнае падарожжа па Італіі. Гэта была не проста паездка, а сапраўдная духоўная і культурная экспедыцыя, напоўненая яркімі ўражаннямі і новымі адкрыццямі.

Незабыўныя дні жніўня: салезіянская моладзь Беларусі здзейсніла падарожжа ў Італію

З 8 па 19 жніўня група моладзі з Мінска, Бараўлянаў і Смаргоні адправілася ў захапляльнае падарожжа па Італіі. Гэта была не проста паездка, а сапраўдная духоўная і культурная экспедыцыя, напоўненая яркімі ўражаннямі і новымі адкрыццямі.

▎Кастэльнуава-Дон-Боско: месца натхнення

Першым пунктам маршруту стала Базіліка імя св.Яна Боско.
16 жніўня 1815 года маленькі Ян нарадзіўся ў вёсачцы Бэкі каля Турына (тады - дзяржава П'емонт). На сённяшні дзень побач з гэтым месцам размяшчаецца вялікая Базіліка імя св. Яна Боско, якая з'яўляецца не толькі архітэктурным шэдэўрам, але і важным духоўным цэнтрам для моладзі. Гэты велiчны храм прыцягвае пілігрымаў з усяго свету, якія жадаюць ушанаваць памяць святога і атрымаць натхненне для свайго жыцця.

Кожны з нас адчуў глыбокую сувязь са спадчынай Яна Боско і яго ідэямі аб выхаванні і адукацыі моладзі. У гэтым месцы адчуваецца радасць і духоўная сіла Дона Боско. Колле Дон Боско - гэта месца, дзе нарадзілася і і пачалася мара кс. Боско.

▎Базіліка ў Турыне: ўсведамленне прызначэння

Перад наведваннем Базілікі аніматары і моладзь з Беларусі наведала важныя для салезіянскай сям'і месцы араторыя на Вальдокко, у якіх рабяты дакрануліся да гісторыі служэння святара.

12 красавіка 1846 года Дон Боско прыбыў ў Вальдокко са сваёй групай маладых людзей. Ён пераўтворвае сарай Пінардзі ў першую капліцу Араторыя. На працягу наступных некалькіх гадоў араторый на Вальдокко зменьваецца да непазнавальнасці. У 1852 годзе Дон Боско будуе царкву святога Францыска Сальскага. У ёй знаходзіцца арыгінальны алтар Дона Боско, дзе святы Дамінік Савіо выпрабаваў свой эўхарыстычны экстаз. 1859 год стаў паваротным для Дона Боско: ён заснаваў Салезіянскую кангрэгацыю. Гэта падзея была такой жа значнай, як і сціплай: яна адбылася ў першай спальні Дона Боско. Сёння там выстаўлены пратаколы заснавання Кангрэгацыі.

Ключавым момантам паломніцтва стала знаёмства з вялізнай і велічнай базілікай Марыі Успамогі Хрысціянаў у Турыне, пабудаваная святым Янам Боско. Гэты велізарны храм стаў месцам, дзе мы змаглі паразважаць аб сваіх мэтах і марах, а таксама падзякаваць Богу і св. ксяндзу Боско за пакліканні. Атмасфера святасці і прымірэння натхніла нас на новыя пачынанні. Базіліка Марыі Успамогі вельмі важнае месца для кожнага салезіяніна, які хоча жыць у харызме ксяндза Боско.

▎Чатыры дні на моры: адпачынак і адзінства

Пасля насычанай культурнай праграмы моладзь чакалі чатыры дні адпачынку на моры. Моладзь атрымлівала асалоду ад сонца, пляжа і цёплых хваляў Міжземнага мора. Гэтыя дні сталі часам для ўмацавання веры, сяброўства і адзінства сярод удзельнікаў паездкі. Мы арганізавалі спартыўныя гульні з падлеткамі з Італіі, вячоркі і нават невялікія канцэрты пад зоркамі. Кожны момант быў напоўнены радасцю і смехам. Бонусам знаходжання на моры стала паездка ў Манака ў музей акіянаграфіі.

▎Вынікі паездкі: надзея на будучыню

Паездка ў Італію стала для кожнага з нас не проста падарожжам, але сапраўдным духоўным і культурным адпачынкам. Мы не толькі даведаліся шмат новага пра культуру і гісторыю Італіі і пра жыццё ксяндза Боско, але і ўмацавалі сваё пакліканне, памарылі і паставілі мэты на будучыню. Спадзяемся, што гэта было не апошняе наша падарожжа, бо падарожнічаць з моладдзю - гэта неверагодна класна! Мы ўжо плануем новыя маршруты і прыгоды, якія дапамогуць нам яшчэ больш пашырыць гарызонты.

Салезіянскі аніматар
Яна Дзяўго

Апошнія навіны

Думкі ксяндза Боско

Не лічы сябрамі тых, хто цябе празмерна хваліць.

Св. Ян Боско