Субота, 30 Сакавік 2024 06:44

Свята для дзяцей і бацькоў прайшло ў Мінску

Аўтар

11 сакавіка ў парафіі святога Яна Хрысціцеля прайшло сямейнае свята вясны. Свята распачалося святой Імшой, на якой маліліся бацькі з дзецьмі. Ксëндз Аляксандр Мятліцкі SDB на казанні падкрэсліў, што вельмі важна вучыцца бачыць у кожным чалавеку Хрыста.

Працяг свята адбыўся ў араторыі імя святога Яна Боско, які дзейнічае пры парафіі. 

Да дзяцей і бацькоў у госці прыйшоў клоўн, які прапанаваў прысутным праверыць, якія яны хуткія, спрытныя і крэатыўныя.

Дзеці разам з татамі і матулямі ўдзельнічалі ў розных гульнях і конкурсах: праходзілі паласу з перашкодамі, ляталі на кілім-самалёце, ігралі ў кракадзіла, шукалі сваю пару і г.д.

Напрыканцы свята клоўн пачаставаў усіх дзетак цукеркамі і пажадаў ім умець дзяліцца з іншымі і быць удзячнымі за тое, што маюць.

Пасля агульнага фотаздымка ўсіх прысутных чакаў салодкі стол.

Час, праведзены разам з сям'ёй, - гэта вялікая каштоўнасць. Са слоў бацькоў, бавячыся разам з дзецьмі, яны ўспомнілі як самі былі маленькімі і атрымалі шмат станоўчых эмоцый.

Фотагалерэя

Думкі ксяндза Боско

Які добры наш Пан — Ён ніколі не дазволіць, каб мы ў чым-небудзь мелі нястачу. Давайце служыць Яму з вялікаю ахвотаю. Давайце любіць Бога ў Тройцы адзінага. Любіць дзеля таго, што Ён — наш Айцец, наш Валадар, Ён — Любоў — адзін з сямі дароў.

Св. Ян Боско