Панядзелак, 11 Верасень 2023 12:50

У Смаргоні адзначаць 520-годдзе заснавання парафіі св. Міхала Арханёла, падчас свята будзе кансэкраваны эўхарыстычны алтар

Аўтар

У 1503 годзе па фундацыі тагачаснага ўладальніка мястэчка Юрыя Іванавіча Зяновіча ў цэнтры Смаргоні, на беразе ракі Оксна, на месцы, дзе былі могілкі, быў пабудаваны драўляны касцёл, асвечаны пад тытулам св. Міхала Арханёла і Звеставання Найсвяцейшай Панне Марыі.

У гэтым годзе першая каталіцкая парафія Смаргоні адзначае разам з горадам юбілей 520-годдзя. З гэтай нагоды ў касцёле св. Міхала Арханёла будзе кансэкраваны бп. Аляксандрам Кашкевічам эўхарыстычны каменны алтар, у які будуць умураваныя рэліквіі благаслаўлёнага мучаніка Венгрыі, Стэфана Шандора, які належаў да Таварыства св. Францішка Сальскага. Падчас Літургіі будзе асвечаны новы абраз для галоўнага алтара і фігура св. Міхала Арханёла ля касцёла.

ПРАГРАМА ЎРАЧЫСТАСЦЯЎ:

 

  • НАВЭННА: 20 верасня – распачацце навэнны да св. Арханёла Міхала. Навэнна з адпаведнымі казаннямі святара будзе цэлебравацца з 20 па 28 верасня пасля св. Імшы на 18.00. Падчас навэнны кожны дзень будуць спявацца гадзінкі да св. Міхала Арханёла пры выстаўленным Найсвяцейшым Сакрамэнце. 
  • САРАКАГАДЗІННАЕ НАБАЖЭНСТВА: 27 верасня у 20.00 распачнецца саракагадзіннае набажэнства ў нашым касцёле, завершыцца яно 29 верасня ў 17.00
  • АДПУСТОВАЯ ЎРАЧЫСТАСЦЬ 29 ВЕРАСНЯ:

 

8.00 – св. Імша,

9.00 – св. Імша,

10.00-17.00 – працяг саракагадзіннага набажэнства,

17.20 – сустрэча біскупа Аляксандра Кашкевіча ля араторыя,

17.30 – асвячэнне новай сістэмы званоў,

18.00 – урачыстая Эўхарыстыя з абрадам кансэкрацыі новага эўхарыстычнага алтара і абраза Найсвяцейшага Сэрца Езуса,

19.40Эўхарыстычная працэсія вакол касцёльнай тэрыторыі па вул. П. Балыша да вул. Леніна, праз парк да вул. П. Балыша з вяртаннем у касцёл,

20.30 – асвячэнне новай фігуры св. Міхала Арханёла ля касцёла.

21.00 – Гарачы чай з абаранкамі для ўсіх удзельнікаў.

 

Апошнія навіны

Думкі ксяндза Боско

Хто прыступае да святой Камуніі з сэрцам, зняволеным задавальненнямі, і не падае з дзіцячым даверам у рукі Езуса, той не прынясе плёну, які, як мы ведаем з тэалогіі, з’яўляецца дарам святой Камуніі

Св. Ян Боско