Серада, 05 Ліпень 2023 07:32

Фармацыя для памочнікаў аніматараў прайшла ў Жупранах

Аўтар Салезіянскі аніматар Дар’я Купцова

З 12 па 16 чэрвеня 2023 года адбылася ANIMA-база - фармацыя для памочнікаў аніматараў, якая праходзіла ў Жупранах (Гродзенская вобласць). Удзельнікамі фармацыі сталі памочнікі з Мінска, Смаргоні і Бараўлянаў. Фармацыю праводзілі кс. Алег Каралёў SDB, с. Люцыя Бальцэвіч FMA, Алена Аўласевіч ASSCC і аніматары з Мінска.

Падчас ANIMA-базы памочнікі паглыбляюць свае веды ў трох важных тэмах: папераджальная сістэма выхавання св. Яна Боско, асістэнцыя і гульня як спосаб выхавання. На гэтай фармацыі аніматары могуць праз розныя дынамікі і практыкі добра данесці гэтыя важныя тэмы ў выхаванні моладзі. 

Падчас фармацыі былі прадуглежданы як духоўныя моманты, так і забавы, напрыклад, сумесныя гульні. Цэнтральным момантам кожнага дня была св. Імша ў мясцовым касцёле Святых апосталаў Пятра і Паўла. 

На падвядзенні вынікаў памочнікі зазначылі, што атрымалі шмат вопыту і ведаў, якія жадаюць далей паглыбляць. 

Фотагалерэя

Думкі ксяндза Боско

Не ўсе здольныя пасціць і даваць багатую міласціну, удзельнічаць у доўгіх пілігрымках дзеля Божай хвалы, але кожны здольны любіць Бога, дастаткова толькі гэтага хацець.

Св. Ян Боско