Пятніца, 20 Студзень 2023 09:09

Кансэкраваныя асобы Беларусі працягваюць узмацняць свае кампетэнцыі ў межах унікальнага праекту

Аўтар

16 студзеня ў цэнтры Caritas Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі ў Ляскоўцы, што пад Мінскам, адбылася чарговая сустрэча ў межах праекту, скіраванага на ўзмацненне кампетэнцыі кансэкраваных асоб.

Дадзены праект распачаўся ў верасні і гэтая сустрэча была акурат пасярэдзіне першага навучальнага года. У першай палове дня кандыдат эканамічных навук, распрацоўшчык сістэм стратэгічнага і аперацыйнага мэнэджмэнту Андрэй Каралёў.

Удзельнікі адукацыйнай праграмы абмеркавалі вынікі выканання дамашняга задання па кампанентах стратэгіі. Пасля інтэнсіўнай працы ў камандах іх прадстаўнікі выклалі сваё разуменне існуючых місій, бачанняў, каштоўнасцяў і стратэгічных мэт манаскіх ордэнаў на ўзроўні генеральных дамоў, правінцый, структур і супольнасцяў у Беларусі.

Такая мэтанакіраваная камандная праца будзе садзейнічаць фарміраванню ўдзельнікамі праграмы атрыбутаў будучых сацыяльных праектаў.

Пасля перапынку на абед прафесійны коўч, кандыдат сацыялагічных навук дацэнт Уладзімір Глушакоў правёў другую частку семінара. Пачалася яна незвычайна - са старай францыскансай малітвы.

Працуючы камандамі, удзельнікі на вялікай колькасці прыкладаў разгледзелі пытанні псіхалогіі камунікацый у жыцці супольнасці і фактары, якія ўплываюць на мікраклімат у ёй. Вялікім адкрыццём для ўдзельнікаў стала абмеркаванне пытання аб адрозненнях у ўстройстве мужчынскага і жаночага мозгу. На падставе навуковых дадзеных удзельнікі змаглі вылучыць і абгрунтаваць узаемадапаўняючыя ролі, якія лепш узяць на сябе мужчынам і жанчынам пры каманднай працы. Дыскусійнай стала тэма выпрацоўкі персанальнай Звышмэты, якая адказвае на два найважнейшыя пытання ў жыцці: "Для чаго і дзеля каго я жыву?". Коуч прывёў прыклады сваіх жыццёвых прынцыпаў і сваёй Звышмэты. У завяршэнне вучобы, удзельнікі правялі трэнінг па тэме "Фарміраванне і кіраванне камандамі". Па водгуках шэрагу ўдзельнікаў, спалучэнне тэарэтычных ведаў

з абмеркаваннем практычных прыкладаў і сітуацый, а таксама трэнінгавых момантаў дазваляюць хутка фармаваць новыя, неабходныя для служэння кампетэнцыі.

Сустрэча завяршылася супольнай Эухарыстыяй для ўсіх жадаючых.

Фотагалерэя

Апошнія навіны

Думкі ксяндза Боско

Езус Хрыстус узышоў да неба і сказаў: “Я іду падрыхтаваць Вам царства”. Калі мы маем царства, прыгатаванае ў небе, павінны прымаць за марнасці рэчы гэтага свту. Гэта вялікае чуцяшэнне для нас,  што мы маем ужо прыгатаванае мейсца для нас.

Св. Ян Боско