Аўторак, 03 Студзень 2023 00:39

Зімовы адпачынак для дзяцей адбыўся ў Смаргоні

Аўтар Памочнік у аніматары Яна Страшынская

У араторыі святога Яна Боско, які дзейнічае пры парафіі Святога Міхала Арханёла ў  Смаргоні, 27-29 снежня адбыўся зімовы адпачынак для дзяцей на тэму “Святая сям’я”.

На працягу трох дзён дзеці паглыблялі свае адносіны з кожным членам сям’і. 

Удзельнікі адпачынку разважалі пра Марыю і сваю маці, пра Юзафа і свайго тату, пра Дзіцятка Езуса і таксама пра роль кожнага ў сям’і. Параўноўвалі сваю сям’ю са Святой сям’ёй, разважалі, чаму могуць навучыцца ў кожнай асобна ўзятай сям’і. 

Праз удзел у святой Імшы, гульню, працу па групах, цікавыя забаўляльныя моманты дзець маглі добра правесці свой час.

29 снежня дзеці завіталі з Калядой да дому ксяндзоў салезіянаў, пасля да сясцёр салезіянак. З захапленнем спявалі, танчылі, неслі радасць Божага Нараджэння. Напрыканцы арганізатары падрыхтавалі слоўка, у якім было падкрэслена, што Бог кожнаму з нас дае падарунак. Адзін з нашых падарункаў – гэта наш дом, нашая сям’я, якой мы павінны вельмі ганарыцца і клапаціцца, каб там была сапраўдная еднасць і любоў.

Фотагалерэя

Апошнія навіны

Думкі ксяндза Боско

Людзям хворым, якім наканавана цярпець ад пакутаў цялесных, дастаткова паслухмяна спаўняць указанні лекара і апекуноў, а таксама перажываць уласныя цярпенні ў супакоі і ў духу любові да Бога.

Св. Ян Боско