Панядзелак, 19 Снежань 2022 10:52

Адвэнтавыя рэкалекцыі прайшлі ў смаргонскай парафіі св. Міхала Арханёла

Аўтар

З 9 па 11 снежня ў парафіі св. Міхала Арханёла ў Смаргоні прайшлі адвэнтавыя рэкалекцыі. Духоўным кіраўніком рэкалецый стаў брат Сяргей Мацюшонак OFMcap, пробашч парафіі св. Валянціна ў Смалявічах.

Распачаліся рэкалекцыі Раратамі. На раратняй св. Імшы ў гонар Божай Маці пробашч парафіі кс. Артур Ляшнеўскі SDB прывітаў рэкалекцыяніста і даверыў яму парафію для духоўнага прасвятлення. Брат Сяргей прамовіў навуку да сабраных на Раратах дзетак, у якой закрануў пытанне веры: чым яна ёсць і як яна можа праяўляцца ў нашым жыцці. На наступных св. Імшах тэма веры была пашырана і ўзбагачана асабістымі прыкладамі з жыцця рэкалекцыяніста. Пасля абеду ў парафіі адбылося трохгадзіннае пакутнае набажэнства пры выстаўленным Найсвяцейшым Сакрамэнце. Падчас набажэнства святары са смаргонскага дэканату ядналі вернікаў з Богам у канфесіяналах. У гэты дзень а 19.30 адбылася  навука для сем’яў парафіі, падчас якой брат Сяргей закрануў тэму нараджэння дзяцей і шматдзетнасці – як плод нашай веры. 

Другі дзень рэкалекцый быў пазначыны тэмай “Касцёл”. Рэкалекцыяніст патлумачыў, чым ёсць Касцёл і падкрэсліў, дзе ў касцёле рэальна прысутнічае Бог. У гэты дзень адбыліся  навукі для жанчын і моладзі. Да жанчын брат Сяргей скіраваў слова, ў якім падкрэсліў, кім жынчыны з’яўляюцца ў сям’і: “калі галава мужчына, то жанчына – гэта карона на галаве, якая ўпрыгожвае мужчыну і робіць яго больш вартым”. Падчас навукі для моладзі ў араторыі рэкалекцыяніст распавёў гісторыю свайго паклікання і падкрэсліў важнасць шукання ў жыцці Божай волі.

Трэці дзень рэкалекцый прайшоў пад тэмай “Эўхарыстыя”. Брат Сяргей засяродзіў свае казанні на вартасці плённага перажывання св. Імшы. Свае разважанні ён дапоўніў містычнымі бачаннямі балівійскай містычкі Каталіны Рівас, якая бычыла як глыбока перажывае Эўхарыстую Божая Маці і анёлы ахоўнікі. У гэты дзень рэкалекцыйныя навукі мелі магчымасць паслухаць таксама вернікі ў Залессі. Завяршэннем рэкалекцый была навука для мужчын парафіі. Падчас навукі брат Сяргей закрануў “балючыя кропкі” мужчын: сэксуальнасць, алкагалізм, страта ідэнтычнасці і вядучай ролі ў сям’і.

Апошнія навіны

Думкі ксяндза Боско

Усе павінны заставіць у Езусе сваю надзею, паверыць у Яго, даверыцца Яму, таму што толькі Ён праз свю муку і смерць зрабіў нас Божымі сынамі, сваімі братамі, прыемнікамі тых жа скарбаў у небе.

Св. Ян Боско