Аўторак, 06 Снежань 2022 03:24

Свята святога Мікалая адзначылі ў Смаргоні

Аўтар

4 снежня ў араторыі імя св. Яна Боско, які дзейнічае пры парафіі святога Міхала Арханёла ў Смаргоні, адбылося свята святога Мікалая для дзяцей

Праграма распачалася святой Імшой, падчас якой кс. Міхаіл Радзевіч SDB звярнуў увагу на важнасць і неабходнасць падрыхтоўкі нашага сэрца на прыход Езуса Хрыста, асаблівым чынам праз нашыя канкрэтныя крокі падчас Адвэнту. Кожны католік павінен намагацца, каб зямныя клопаты не перашкаджалі яму сустрэцца з Езусам.

Працяг свята чакаў удзельнікаў у араторыі. Пакуль дзеці чакалі святога Мікалая, героі забаўлялі іх рознымі гульнямі. Калі завітаў сам святы Мікалай, дзеці вельмі ўзрадаваліся і з захапленнем атрымлівалі падарункі.

Напрыканцы свята святы Мікалай пакінуў дзецям думку аб сапраўдным багацці. Галоўны герой свята адзначыў, што вялікім багаццем у жыцці з’яўляюцца сябры, а не грошы ці іншыя каштоўныя рэчы.

Пасля такога слоўка ўдзельнікаў свята запрасілі на агульны фотаздымак. А затым кожны меў магчымасць падысці асабіста да святога Мікалая, пагутарыць з ім, падзяліцца сваім талентам і атрымаць узнагароду.

Фотагалерэя

Апошнія навіны

Думкі ксяндза Боско

Не шукай апраўдання сваім недахопам. Лепш шукай спосабы, пры дапамозе якіх ты змог бы іх пазбавіцца.

Св. Ян Боско