У межах дадзенай сустрэчы было праведзена два семінары. У якасці першага спікера для прысутных выступіла сястра Вікторыя Чэкан, магістр педагогікі і псіхалогіі, медыцынскі псіхолаг, нейрапсіхолаг, спецыяліст у галіне падрыхтоўкі адказных за фармацыю да святарскага і манаскага жыцця. Яна правяла чарговы семінар у рамках модуля "Асабістая кампетэнцыя", які быў прысвечаны асаблівасцям функцыянавання нэрвовай сістэмы, тыпам тэмпераментаў і стыляў асобы. У працэсе абмеркавання ўдзельнікі пазнаёміліся з характэрнымі рысамі кожнага з профіляў асобы, іх адрозненнем ад розных расстройстваў, атрымалі рэкамендацыі, як больш эфектыўна выбудоўваць узаемаадносіны ў суполцы, улічваючы індывідуальныя асаблівасці кожнага яе члена. Удзельнікі таксама атрымалі хатняе заданне, якое павінна дазволіць эфектыўна ацаніць магчымую дынаміку і асобасныя рэсурсы кожнай з каманд.
Другая палова дня заняткаў пачалася з дзелавой гульні "Я - Лідэр", якую правёў кандыдат навук Уладзімір Глушакоў. Удзельнікі вызначылі лідэра, праверылі яго ў вырашэнні актуальных задач кіравання камандай, разабралі памылкі ў кіраванні камандай. Гумар, адкрытасць, шчырасць і павага дапамаглі усім зразумець гэтую складаную тэму. Потым удзельнікі выявілі ключавыя якасці лідэра і пагадзіліся са спікерам у тым, што ў галоўным неабходна адзінства, у другарадным - воля, і ва ўсім - любоў.
Завяршыўся дзень супольнай Эўхарыстыяй для ўсіх жадаючых, якую ўзначаліў ксёндз Дзяніс Крываносаў.
Наступная сустрэча адбудзецца 19 снежня.