Аўторак, 22 Лістапад 2022 00:48

“Гучна спяваем, Хыста праслаўляем!” – канцэрт праслаўлення Хрыста Валадара адбыўся ў салезіянскай Серабранцы

Аўтар Ірына Петрусевіч ASSCC

Ва ўрачыстаць Хрыста Валадара Сусвету, 20 лістапада, салезіянская сям’я ў парафіі Святога Яна Хрысціцеля, што ў мінскай Серабранцы, арганізавала ўжо традыйны штогадовы канцэрт праслаўлення. Пад заступніцтвам апякункі музыкі і спеваў св. Цэцыліі ўсе жадаючыя мелі магчымасць падзяліцца сваім музычным талентам.

Парафіяне ад малога да вялікага выходзілі на сцэну, былі і “маленькія авечкі” – катэхітычная групка дзяцей дашклольнага ўзросту, і аўтраскія спевы, гучалі спевы на розных мовах, розных жанраў, выступалі ўжо вядомыя выканаўцы і адкрываліся новыя таленты – усіх разам 10 нумароў. Кожны ж з гледачоў быў удзячным і шчодра адорваў апладысментамі.

 Не абыйшоўся дзень і без салодкіх пачастункаў, іх прыгатавалі госці свята, а вытворцы самых смачных і прыгожых дэлікатэсаў таксама былі ўзнагароджаны прызамі.

 Наш Госпад адорвае талентамі кожнага і вучыць іх памнажаць і дзяліцца, прыносіць плён для іншых. Езус, той Валадар, які не пануе, а служыць, запрашае і нас у асяроддзях, дзе нам хочацца валадарыць і быць зоркамі, валадарыць праз любоў і стаць зоркамі служэння. Гэтыя думкі з галоўнага моманту сённяшняга святкавання – св. Імшы – няхай натхняюць нас на служэнне праз развіццё і дзяленне сваімі талентамі ў кожным месцы, дзе мы ёсць.

Фотагалерэя

Апошнія навіны

Думкі ксяндза Боско

Хто ведае, што яго любяць, той таксама любіць.

Св. Ян Боско