Панядзелак, 14 Лістапад 2022 09:41

Прайшлі восеньскія канікулы для дзяцей са Смаргоні

Аўтар Людміла Насеннік
Прайшлі восеньскія канікулы для дзяцей са Смаргоні фотаздымкі Сняжана Рудая

Восеньскiя вакацыi з Богам прайшлi для дзяцей з парафii св. Мiхала Арханёла са Смаргоні ў дыяцэзіяльным санктуарыi Звеставання Найсвяцейшай Панны Марыі.

З 30 кастрычнiка па 5 лiстапада дзецi з парафіі св. Міхала Арханёла разам з с. Веранiкай Блiзнюк FMA і дзвюма жанчынамі з Асацыяцыі Марыі Успамогі (АДМА) – Людмілай Насеннік і Сняжанай Рудай мелi магчымасць духоўна i фiзiчна адпачыць у аг. Тракелi (Воранаўскі раён, Гродзенская вобласць).

Канікулы сапраўды былі насычаны падзеямі: дзеці прымалі ўдзел ў святой Імшы, малiлiся разам і самастойная праводзiлi малiтву на ружанцы, танцавалі, гулялi на свежым паветры, развiвалi свае здольнасцi на творчых майстэрнях, глядзелі тэматычны мультфільм, выпякалі вафлі і арэшкі, гулялі ў арганізаваныя сумесныя спартыўныя і настольныя гульнi.

Кожны дзень быў прысвечаны асобнай тэме, і, каб дзецi маглi больш зразумець і адкрыць для сябе сутнасць разважанняў, прадстаўлялася тэма дня з дапамогай прагляду часткi мультфільма "Спiрыт – душа прэрый".

Пасля прагляду дзецi слухалi тлумачэнне значэння ўрыука і размаўлялі пра духоўныя каштоўнасці, якія перадаваў мультфільм, адказвалi на пытаннi як быць рашучым, як умець выпраўляць свае памылкi, як праяўляць настойлівасць, але i пакорлівасць і рабілі пастанову для сябе.

Ва ўрачыстасць Усiх Святых маленькія вернікі мелі магчымасць наведаць могілкі, дзе разам ушанавалі памяць памерлых праз малітву на ружанцы.

Вечарамі ўдзельнікаў адпачынку чакалі вясёлыя гульні, забавы, падчас якiх дзецi маглi раскрыць свае таленты. З вялікай радасцю ўспрымаліся піжамныя вечарынкi з праглядам цiкавых фiльмаў і з салодкiмi пачастункамі.

Фотагалерэя

Апошнія навіны

Думкі ксяндза Боско

Малады чалавек любіць болей, чым іншыя. Не думай, што калі пачнеш размаўляць з ім аб яго  інтарэсах, не зможа зразумець таго, хто для яго дабразычлівы, а хто не шчыры  з ім і хоча яго выкарыстаць.

Св. Ян Боско