Чацвер, 10 Лістапад 2022 18:29

У мінскім араторыі адбыліся вакацыі з Богам для падлеткаў

Аўтар Кандыдат у аніматары Мікалай Карабко

З 2 па 4 лістапада 2022 года ў мінскім араторыі св. Яна Боско, які дзейнічае пры парафіі св. Яна Хрысціцеля, адбыліся вакацыі з Богам для падлеткаў.

На працягу трох дзён удзельнікі вакацый разважалі над правіламі араторыя, прымалі удзел у розных гульнях і забавах, якія падрыхтавалі аніматары разам з кс. Алегам Каралёвым SDB і с. Ірынай Барцэвіч FMA. Кожны дзень вакацый скончваўся малітвай і слоўкам на добрую ноч. 

Асаблівым атрымаўся апошні дзень, падчас якога падлеткі мелі магчымасць паўдзельнічаць у падрыхтаваным квэсце. Напрыканцы яго ўдзельнікі атрымалі прыгожа аформленыя правілы, якія у хуткім часе будуць вывешаныя ў араторыі. 

Завяршыліся вакацыі сумеснай малітвай у касцёле. 

Салезіяне запрашаюць падлеткаў прымаць удзел у тэматычных сустрэчах на працягу навучальнага года, падчас якіх можна будзе весела і плённа правесці свой час.

Фотагалерэя

Апошнія навіны

Думкі ксяндза Боско

Я жадаю студэнтам, каб змаглі пазнаць свецкую навуку, не  забываючыся пра науку Святых.

Св. Ян Боско