Чацвер, 10 Лістапад 2022 18:22

У Смаргоні прайшлі канікулы для школьнікаў

Аўтар Памочнік Карына Скурановіч

У смаргонскім араторыі імя св. Яна Боско, які дзейнічае пры парафіі Св. Міхала Арханёла, з 31 кастрычніка па 3 лістапада адбыліся восеньскія канікулы.

На працягу чатырох дзён арганізатары дапамагалі дзецям бліжэй даведацца, што такое святасць.

У штодзённай праграме ўдзельнікаў канікул чакалі праца ў групах, малітвы, гульні і магчымасць развіваць свае здольнасці ў розных сферах падчас гурткоў.

Кожны дзень дзеці мелі асабістую тэму, над якой разам разважалі падчас працы па групах. Удзельнікі спрабавалі знайсці адказы на пытанні, хто такія святыя,
як і навошта маліцца за памерлых, як кожны з нас можа стаць святым.

Дзеці атрымлівалі хатняе заданне, якое павінны былі выконваць разам з бацькамі.

У апошні дзень удзельнікам была прадстаўлена забаўляльная праграма, ў якой было шмат гульняў і бансаў. Напрыканцы адпачынку дзеці атрымалі німбы з шарыкаў, а таксама агульныя фотаздымкі.

Фотагалерэя

Апошнія навіны

Думкі ксяндза Боско

Пану Богу не падабаецца тое, што чыняць пад прымусам

Св. Ян Боско