Аўторак, 08 Лістапад 2022 22:16

7 лістапада для дзяцей з Наваельні распачаліся Рэальныя гульні

Аўтар Уладзіслаў Зарэцкі ASC

Рэальныя гульні – гэта арганізаваны вольны час для падлеткаў. Удзельнічаючы ў гульнях, яны вучацца каманднаму ўзаемадзеянню, сяброўству, падтрымцы. Праз розныя актыўнасці ўдзельнікі гульняў атрымліваюць выхаванне ў салезіянскім стылі. Дадзеную ініцыятыву ўжо не першы год рэалізуюць салезіяне супрацоўнікі, якія дзейнічаюць пры мінскай салезіянскай парафіі св. Яна Хрысціцеля.

З восені 2022 года было вырашана праводзіць рэальныя гульні і ў Наваельні, дзе дзейнічае дом дзённага прабывання для дзяцей і моладзі, ў якім падлеткі маюць магчымасць падсілкавацца пасля школьных заняткаў, зрабіць дамашняе заданне і проста добра правесці вольны час.

Каманда салезіянаў супрацоўнікаў на чале з ксяндзом Віктарам Гайдукевічам SDB выехала ў Наваельню 7 лістапада, каб там пазнаёміцца з дзецьмі і распачаць Рэальныя гульні. 

Дзеці былі раздзелены на дзве каманды і паўдзельнічалі ў некалькіх эстафетах, пасля адбыўся супольны абед і кожны атрымаў невялікі сімвалічны падарунак.

Цяпер на працягу года ў Наваельні адбудзецца некалькі этапаў гульні і ў выніку вызначыцца каманда-пераможца, якая і атрымае галоўны прыз.

Фотагалерэя

Апошнія навіны

Думкі ксяндза Боско

Памятайце пра годны адпачынак, каб забавы былі карыснымі, аднаўлялі сілы цела і душы. Асцерагайцеся, каб забавы не былі пустымі, а час – змарнаваны.

Св. Ян Боско