Аўторак, 08 Лістапад 2022 22:04

У Бараўлянах прайшлі восеньскія канікулы для дзяцей

Аўтар Аніматар Марта Адахоўская

З 31 кастрычніка па 4 лістапада ў Бараўлянах пры парафіі Маці Божай Успамогі Хрысціянаў адбыліся восеньскія вакацыі з Богам пад назвай "Праз радасць у святасць".  

Каманда арганізатараў разам з с. Дар'яй Еўтухоўскай FMA і кс. Паўлам Шчарбіцкім SDB падрыхтавала разнастайны адпачынак для дзяцей, а таксама праграму паглыблення іх духоўных ведаў праз гульні, працу па групах і малітву. На працягу вакацый дзеці пазнаёміліся з асобамі святых Пятра і Паўла, святой Цэцыліі, святога Тарцызія і святой Тэрэзы з Калькуты. На іх прыкладзе паглыбіліся ў такія тэмы, як давер, ахвярнасць, Эўхарыстыя, міласэрнасць. Кожны дзень распачынаўся з малітвы, банса, знаёмства з тэмай дня, гімна лагера і кароткай сцэнкі, якая знаёміла са святым дня. Акрамя гэтага, дзеці мелі магчымасць пагуляць у вялікія гульні, бліжэй пазнаёміцца ў момантах вольнага часу, навучыцца чамусьці новаму і развіць свае таленты падчас гурткоў. Напрыканцы дня ўсе ўдзельнікі разам маліліся, спявалі гімн лагера і слухалі традыцыйнае салезіянскай слоўка.

Асаблівым чынам прайшоў трэці дзень адпачынку, які быў прысвечаны ўспаміну ўсіх памерлых. Дзеці разам з аніматарамі наведалі могілкі і памаліліся за памерлых, пасля чаго адна з сямей запрасіла ўсіх да сябе ў госці, каб разам правесці час.

У апошні дзень вакацый усе разам сабраліся на святой Імшы, якую цэлебраваў кс. Павел Шчарбіцкі SDB, каб падзякаваць Богу за лагер і час, праведзены разам.

Напрыканцы дня дзеці разам са сваімі бацькамі прынялі ўдзел у супольным святочным канцэрце, дзе дзяліліся радасцю і талентамі.

Дзякуем Богу за гэты час вакацый і ўсім арганізатарам,  а таксама тым, хто не змог прысутнічаць, але далучыўся да падрыхтоўкі матэрыяльна і праз малітву.

Фотагалерэя

Апошнія навіны

Думкі ксяндза Боско

Далёка я ці побач з вамі — заўсёды думаю пра вас. І ў мяне ёсць толькі адно жаданне: захаваць вас шчаслівымі цяпер і ў вечнасці

Св. Ян Боско