Свята распачалося св. Імшой, падчас якой ксёндз Міхаіл Радзевіч SDB заахвоціў вернікаў паглыбляць веру праз канкрэтныя крокі ў сваім жыцці. Таксама святар звярнуў увагу на тое, што служэнне – гэта адзін са спосабаў праяўлення любові да Бога і бліжніх.
Пасля св. Імшы ўдзельнікаў у араторыі чакалі арганізатары свята. Пры ўваходзе ў араторый дзеці былі падзелены на каманды. Кожны адказны за каманду атрымаў карту з пэўным шляхам падарожжа. Падчас святочнай праграмы дзеці сустрэліся з адной сям’ёй, якая прапанавала ім пабываць на свяце і навучыцца крыху больш, з любоўю, дапамагаць, слухаць, будаваць, спяваць, вучыцца, гуляць.
Цікава было ўбачыць, як дзеці з вялікім захапленнем удзельнічалі ў гульнях, слухалі вядучых, якія ім раскрывалі больш падрабязна як “Рабіць усё з любові”.
Падчас слоўка было падкрэслена, што не важна, колькі ты робіш, кім ты з’яўляешся, але важна, з якім намерам ты чыніш кожную справу.
Пасля слоўка прысутных чакаў салодкі пачастунак.