Аўторак, 27 Верасень 2022 11:07

Салезіянская сям'я Беларусі распачала ўрачыстае завяршэнне святкавання 100-годдзя дзейнасці салезіянаў на тэрыторыі нашай Бацькаўшчыны

Аўтар Уладзіслаў Зарэцкі ASC

24 верасня 2022 года распачалося свята з нагоды завяршэння  святкавання юбілею стагоддзя дзейнасці салезіянскага таварыства на тэрыторыі сучаснай Беларусі.

Суботняя праграма была разлічана на моладзь у рамках святкавання юбілею быў праведзены “DonBoscoYouthFest”. Раніцай усе загадзя зарэгістраваныя сабраліся ў Бараўлянах, а адтуль арганізаванай групай накіраваліся на натурную пляцоўку Беларусьфільма, дзе адбыўся гістарычны квэст па матывах дзейнасці салезіянаў на Беларусі. Моладзь была падзелена на 12 каманд і праз розныя прыгоды і выпрабаванні шукала келіх ксяндза Боско, які нібыта быў скрадзены і схаваны на тэрыторыі пляцоўкі.  На працягу 2 гадзін удзельнікі разам са святарамі і сёстрамі разгадвалі заблытаную гісторыю і ў выніку знайшлі згубленную рэліквію.

Пасля завяршэння квэсту ўсе накіраваліся у мінскую Серабранку ў парафію імя святога Яна Хрысціцеля, дзе адбыўся вечар праслаўлення, які анімаваў музычны гурт Verbum dei. На пачатку моладдзю са Смаргоні была прадстаўлена сцэнка па матывах стогадовай гісторыі салезіянскага таварыства на нашых землях. Пасля адбылося выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнта з ражважаннямі і спевамі.

Напрыканцы дня традыцыйнае салезіянскае слоўка на дабранач да прысутных прамовіў рэгіянальны настаяцель салезіянскага таварыства на Беларусі ксёндз Павел Шчарбіцкі SDB. Святар адзначыў, што сто год - гэта час, які мінуў, гэта той час, на які мы можам глядзець і навучацца. І мы, жывучы сёння, павінны карыстацца тым часам, які нам дае Бог, карыстацца тымі магчымасцямі, якія маем. Ад ксяндза Боско мы павінны вучыцца быць людзьмі свайго часу, заўважаць тых, хто побач з намі, адгукацца на праблемы і магчымасці сучаснага свету. Але святы Ян Боско быў чалавекам, які ўмеў папярэдзіць час, які ўмеў планаваць і бачыць наступствы сваіх крокаў.

І пасля благаслаўлення і супольнай малітвы ўсе пашлі адпачываць, рыхтуючыся да працягу урачыстасці.

Фотагалерэя

Апошнія навіны

Думкі ксяндза Боско

Вера ёсць адзіным сапраўдным суцяшэннем сярод няшчасця і гора гэтага свету. Яна сама забяспечыць нам шчасце цяпер і ў вечнасці.

Св. Ян Боско