Аўторак, 19 Ліпень 2022 04:04

У Бараўлянах адбыліся летнія вакацыі з Богам

Аўтар

У Бараўлянах пры парафіі Маці Божай Успамогі Хрысціянаў адбыліся вакацыі з Богам пад назвай "Рабіце ўсё з любові і нічога праз сілу". Вакацыі праходзілі ў два туры з 13 па 17 чэрвеня і з 11 па 15 ліпеня. 

Каманда аніматараў разам з с. Дар'яй Еўтухоўскай FMA падрыхтавала актыўную праграму адпачынку і працы як фізічнай, так і працы над сабою праз маленькія крокі і дамашнія заданні, якія дзеці павінны былі выконваць разам з бацькамі. На працягу вакацый дзеці вучыліся быць рашучымі і будаваць адносіны, памыляцца і выпраўляць свае памылкі, любіць адзін аднаго, падтрымліваць, заўважаць прыгажосць і быць удзячнымі.

Вакацыі з Богам сталі яшчэ адной магчымасцю весела правесці разам час, разам маліцца, гуляць, развіваць свае таленты, а таксама знайсці новых сяброў.

Кожны дзень распачынаўся з малітвы, знаёмства з тэмай дня, гімна лагера і кароткага відэа, прадстаўляючага розныя жыццёвыя сітуацыі, над якімі дзеці разважалі падчас працы ў групах. Быў запланаваны час на гульні, майстэрню і цікавы адпачынак. А напрыканцы дня ўсе ўдзельнікі слухалі традыцыйнае салезіянскай слоўка і атрымлівалі практычнае дамашняе заданне.

У апошні дзень вакацый усе разам сабраліся на святой Імшы, якую цэлебраваў пробашч парафіі кс. Казімір Шыдэлко SDB. Гэта быў момант асаблівай падзякі Богу за плённы час адпачынку, праведзены разам з сябрамі.

Адметнай рысай другога тура вакацый стала адмысловая праграма для аніматараў. На пачатку кожнага дня сустракаліся на малітву, супольна снедалі, рэпетыравалі, вечары праводзілі разам, рыхтаваліся да наступнага дня, гатавалі вячэру, удзельнічалі ў святой Імшы і разважалі над жыццём святога Яна Боско.

Дзякуем Богу за гэты час вакацый, а ўсім арганізатарам за падрыхтоўку і ахвярнасць у яго правядзенні.

Наступныя вакацыі з Богам адбудуцца падчас восеньскіх канікул. Запрашаем усіх жадаючых!

Фотагалерэя

Апошнія навіны

Думкі ксяндза Боско

Выкінце з вашага сэрца грэх і сувязь  з ім. Будзеце ведаць дастаткова, каб збавіць свае душы.

Св. Ян Боско