Чацвер, 05 Май 2022 16:59

Кубак Дамініка Савіо

Аўтар

Салезіяне запрашаюць хлопцаў 2007-2009 гадоў нараджэння да ўдзелу ў спаборніцтвах па мікра-футболе «Кубак Дамініка Савіо».

Турнір адбудзецца 31 мая 2022 года пры парафіі св. Яна Хрысціцеля ў Мінску на вул. Пляханава, 28/1 (мiкрараён Серабранка). Пачатак у 10.00 са святой Імшы.

Удзел у турніры прымуць першыя 8 каманд, якія дашлюць заяўкі. Гульня праводзіцца ў фармаце 4 на 4 (адзін на брамах, тры ў полі), максімальная колькасць гульцоў у камандзе - 7 чалавек, адначасова на пляцоўцы можа знаходзіцца не больш за двух 15-гадовых гульцоў. Кошт удзелу - 70 BYN з каманды.

Заяўкі дасылайце на Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.. Тэлефон для даведак: +375256585109, Уладзіслаў.

Думкі ксяндза Боско

Май пакору ў кожным дзеянні, калі гэта павінна служыць збаўленню душаў.

Св. Ян Боско