Панядзелак, 25 Красавік 2022 12:27

Мазаіка

Аўтар

Пры позірку на гэты “Кошык з садавінай” разумееш, як усе формы і фарбы дапасаваны адна да адной. Рамка яшчэ больш падкрэслівае гэты сюжэт. 

Потым пачынаеш прыглядацца і разумееш, што тут ёсць адзін аспект, які можа здацца на першы погляд нязначным, але пасля не можаш не прыйсці да высновы, што менавіта ў гэтым яго асаблівасць – гэта мазаіка. Карціна на палатне была б намалявана неяк іначай. 

    Кожны прадмет, форма, упрыгожванне складаецца з рознакаляровых частак. Кожная з іх знаходзіцца на сваім месцы, каб надаць форму і фарбу розным дэталям гэтай мазаікі і прадставіць “Кошык з садавінай”.

    Каб захаваць яе прыгажосць і адназначнасць, гэтыя часткі нельга маляваць наўгад, нейкую прыняць, альбо ўжыць іншую з інакшым памерам.  

    Кожная з іх павінна займаць вызначанае месца, каб агульны вобраз не змяніўся і ўсё мела тую слушную форму і каляровы эфект. Калі нейкія з іх выдалім, канчатковы вынік будзе не такім, знізіцца яго якасць. 

Такую ж паралель можна правесці з некаторымі аспектамі нашай салезіянскай сям’і.    

    Гэтым сплеценым кошыкам можа быць Касцёл, а шматлікія харызматычныя сем’і, ордэны, можна прадставіць у выглядзе пладоў, якія яго напаўняюць.  

    Плады, харызматычныя сем’і, складаюцца са многіх частак – гэта суполкі, якія ўваходзяць у склад гэтых сем’яў. Кожная з іх займае вызначанае ёй месца і сваім колерам выяўляе адну характэрную рысу гэтай сям’і. Выяўляе харызму, асаблівы спосаб, якім Святы Дух дзейнічаў у гісторыі чалавецтва. 

    Гэта датычыцца і салезіянскай сям’і. Мы – подых святога Духа, які калісьці абудзіў дона Боско і працягвае дзьмуць і цяпер праз нас. 

Як плады на мазаіцы адрозніваюцца адзін ад другога, так і харызматычныя сем’і, хоць і належаць аднаму Касцёлу, захоўваюць свае характэрныя, спецыфічныя рысы, якія не падзяляюць іх, а ствараюць лучнасць у Хрысце. 

    Падобна да таго, як асобныя часткі аднаго віду садавіны маюць аднолькавы колер, але рознае адценне, так і розныя суполкі салезіянскай сям’і маюць сваё асаблівае адценне - яны з’яўляюцца працягам салезіянскай харызмы і адначасова праяўляюць сваё асаблівае пакліканне як кансэкраваных і свецкіх асобаў. 

Вельмі важна ўзрастаць у свядомасці, што мы, адчуваючы сябе салезіянскай сям’ёй, нясем адказнасць за захаванне салезіянскай харызмы і як харызатычная сям’я з’яўляемся асаблівым набыткам Касцёла. 

    Я забыў сказаць, што фантастычным аўтарам гэтай “мазаікі” з’яўляецца Святы Дух.

Антоніо Бочча,

Сусветны каардынатар  Аб’яднання салезіянаў супрацоўнікаў 

Думкі ксяндза Боско

Быць сябрам ксяндза Боско, гэта значыць дапамагчы збавіць тваю душу.

Св. Ян Боско