Пяць дзён пад дэвізам "Сустрэча з Сябрам" аб'ядналі ўдзельнікаў і аніматараў у адну вялікую і дружную сям'ю.
Кожны дзень распачынаўся малітвай, на якой дзеці і аніматары прасілі ў Бога тое, што ім неабходна, каб добра перажыць дзень. А напрыканцы дня пры запаленай свечцы кожны ўдзельнік выказваў Богу словы падзякі.
На працягу гэтых дзён дзякуючы аніматарам і с. Дар'і Еўтухоўскай FMA дзеці даведваліся пра галоўную сустрэчу з Езусам - святую Імшу. Пазнавалі літургічныя рэчы, разбіралі часткі святой Імшы, а таксама дапамагалі адзін аднаму ў выхаванні да годнага выканання пэўных жэстаў, пастаў і свядомага ўдзелу ў сустрэчы з найважнейшым Сябрам.
Дзеці таксама знаёміліся адзін з адным і кожны дзень вучыліся будаваць адносіны паміж сабою, а значыць сябраваць. Асабліва захапляльнымі былі падрыхтаваныя гульні, у якіх з радасцю ўсе ўдзельнічалі.
Кожны дзень аніматары разам з сястрой Дар'яй пакідалі дзецям думку да разважання, звязаную з тэмай дня.