Субота, 02 Красавік 2022 15:47

У Смаргоні быў арганізаваны вясенні адпачынак для дзяцей

Аўтар

29-31 сакавіка ў смаргонскім араторыі імя св. Яна Боско, які дзейнічае пры парафіі св. Міхала Арханёла, адбыўся вясенні адпачынак для дзяцей. 

На працягу адпачынку кс. Павел Шчарбіцкі SDB, с. Валянціна Кот FMA, кл. Міхаіл Вішнеўскі, аніматары і памочнікі дапамагалі дзецям лепш падрыхтавацца да свята Пасхі. 

З дапамогай працы ў групах, прагляду відэа, розных дынамік, падабраных у залежнасці ад узросту групы, і размоў разважалі разам з Марыяй, Сымонам Кірынэйцам, Веранікай, як можна быць побач адзін з адным, праяўляць сваю любоў, умець рабіць канкрэтныя крокі ў сваім рэальным жыцці. Дзеці атрымлівалі хатнее заданне, якое было прапанавана рабіць дома са сваімі бацькамі.

Аніматары рыхтавалі для дзяцей цікавыя гульні. Асабліва ўдзельнікам адпачынку падабалася гульня з картай, падчас якой неабходна было рухацца па абазначанных кропках. У выніку дзеці апынуліся дома ў сясцёр салезіянак, дзе іх чакаў смачны пікнік. 

Падчас Крыжовага шляху праз сімвалы і разважанні дзеці маглі больш зразумець цярпенні Пана Езуса.

Напрыканцы адпачынку кс. Павел Шчарбіцкі SDB пажадаў, каб прысутныя, перажыўшы разам гэты час, змаглі быць больш уважлівымі адзін да другога і не саромеліся праяўляць знакі любові. 

Фотагалерэя

Апошнія навіны

Думкі ксяндза Боско

Нараканні робяць сэрца халодным

Св. Ян Боско