Кс. Уладзіслаў Вячорэк SDB нарадзіўся 2 красавіка 1903 года ў Малой Туры каля Рыбніка (Польшча). Вучыўся ў нямецкай школе ў Ядлоўніку. Працаваў на шахце па здабычы каменнага вугля. Скончыў Дзяржаўную настаўніцкую семінарыю ў Вэнграве. Вучыўся ў школе ў Бзе. У 1924 годзе скончыў аспірантуру ў Ружаныстоку. Навіцыят праходзіў у 1925–1926 гадах у Чэрвінску. 26 верасня 1926 года склаў першыя манаскія абяцанні. Праходзіў курс філасофіі ў Кракаве. 26 верасня 1929 года склаў вечныя манаскія абяцанні.
Як клерык выехаў на місію ў Кітай, але па прычыне праблемаў са здароўем вярнуўся ў Польшчу. Святарскае пасвячэнне прыняў 21 чэрвеня 1936 года ў Кракаве з рук біскупа Станіслава Распонды. Працаваў катэхетам у салезіянскім цэнтры на вул. Добрай Рады ў Вільні, а пасля такую ж пасаду заняў у рамеснай школе ў Дварцы. Пасля таго як савецкая ўлада ліквідавала дом у Дварцы, выехаў у Вільню і стаў кіраўніком сталярнай школы.
Адклікнуўся на просьбу арцыбіскупа Рамуальда Ялбжыкоўскага і прыняў удзел у “місіі Усход”. Працаваў у Барысаве, Зембіне, Параф’янаве. 29 чэрвеня 1942 года быў арыштаваны гестапа за душпастырскую і катэхетычную дзейнасць і пасаджаны ў турму ў Беразвеччы.
Расстраляны з групай святароў і свецкіх вернікаў 4 ліпеня 1942 года ў барку каля Беразвечча.
Прэм’ера спектакля адбудзецца 30 студзеня ў араторыі імя св. Яна Боско ў Мінску, Пляханава 28-1. Спектакль распачнецца прыкладна ў 12.00 пасля ўрачыстай Эўхарыстыі на 10.00 у мінскім касцёле св. Яна Хрысціцеля, якую ўзначаліць мітрапаліт эмэрыт Тадэвуш Кандрусевіч.