Серада, 05 Студзень 2022 19:09

Зімовыя вакацыі з Богам прайшлі ў Мінску

Аўтар Салезіянскі аніматар Дар’я Купцова

З 27 па 29 снежня 2021 года ў мінскім араторыі імя св. Яна Боско, які дзейнічае пры парафіі св. Яна Хрысціцеля, прайшлі зімовыя вакацыі для дзетак.

На працягу трох дзён дзеці разважалі над тэматыкай Божага Нараджэння. Удзельнікі вакацый разам з аніматарамі, кс. Алегам Каралёвым SDB і с. Люцыяй Бальцэвіч FMA змаглі добра правесці час праз цікавыя гульні, танцы, спевы і майстар-класы. 

Гэта быў карысны час для дзетак, каб па-сапраўднаму перажыць свята Божага Нараджэння. Удзельнікі разважалі пра гісторыю нараджэння Хрыста, таксама пра Звеставанне Панне Марыі і момант, калі св. Юзаф вырашыў ісці ў Егіпет, каб захаваць Хрыста ад загаду Ірада. Паглыбляючы свае веды пра гэтыя тэмы, дзеці разважалі над сваім пакліканнем, аб тым як яны прымаюць Хрыста ў сваё жыццё і нясуць Яго іншым.

Фотагалерэя

Апошнія навіны

Думкі ксяндза Боско

Асаблівым чынам клапаціцеся пра дзяцей, людзей хворых, бедных і старэйшага ўзросту, і атрымаеце ва ўзнагароду Божае благаслаўленне і павагу людзей.

Св. Ян Боско