Серада, 29 Снежань 2021 16:17

У Смаргоні адбылася “Акцыя для міністрантаў”

Аўтар

У смаргонскім араторыі імя св. Яна Боско пры парафіі Святога Міхала Арханёла 27-28 снежня адбылася “Акцыя для міністрантаў”. 

У сустрэчы прынялі ўдзел 27 міністрантаў. Разам з кс. Паўлам Шчарбіцкім SDB і кл. Міхаілам Вішнеўскім SDB міністранты мелі магчымасць разам памаліцца, адпачыць, пагуляць у розныя гульні і проста добра правесці час. Разам з парафіяльнай супольнасцю хлопцы прынялі ўдзел у св. Імшы, пасля якой адбылася адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту. Падчас адарацыі ўсе разам дзякавалі Пану Богу за атрыманыя ласкі, перапрашалі за ўчыненыя крыўды і прасілі аб благаслаўленні на наступны год. 

Слоўка на дабранач да сабраных прамовіў кл. Міхаіл. Ён падкрэліў, што вельмі важна не саромецца вызнаваць сваю веру. 

Апошнія навіны

Думкі ксяндза Боско

Выкінце з вашага сэрца грэх і сувязь  з ім. Будзеце ведаць дастаткова, каб збавіць свае душы

Св. Ян Боско