Панядзелак, 27 Снежань 2021 15:51

Другая сустрэча салезіянскага курсу анімацыі ANIMA пройдзе ў студзені ў Мінску (рэгістрацыя)

Аўтар Салезіянскі аніматар Дар’я Купцова

З 27 снежня распачынаецца рэгістрацыя на другую сустрэчу, з якой распачнецца салезіянскі курс анімацыі ANIMA, што стартаваў у лістападзе інтэграцыйнай сустрэчай.

Асноўнай мэтай курса з’яўляецца развіццё талента супрацоўніцтва з моладдзю, яе анімавання і суправаджэння, як гэта рабіў святы Ян Боско.

Сустрэчы будуць праходзіць у трохдзённым фармаце пры дапамозе фармацыйных сустрэч, «ўоркшопаў» і г.д. Заняткі будуць праводзіць спецыялісты: як духоўныя, так і свецкія асобы.

Гэты курс для моладзі ад 18 гадоў і таксама для тых, хто займаецца выхаваннем моладзі.

Другая сустрэча пройдзе ў трохдзённым фармаце з 14 па 16 студзеня года па адрасе: г. Мінск, вул. Пляханава 28/1 (салезіянскі араторый імя святога Яна Боско).

  • Запоўніць анкету для ўдзелу, а таксама прачытаць больш інфармацыі пра курс можна па спасылцы ТУТ>>>
  • Заяўкі прымаюцца да 10 студзеня.
  • Ахвяраванне за адну сустрэчу — 30 BYN.
  • Па пытаннях удзелу звяртацца:
    +375 (29) 122 32 44 — кс. Алег Каралёў SDB
  • Старонка ў Instagram @anima.by

Апошнія навіны

Думкі ксяндза Боско

Давярайце сваё жыццё Марыі і ўбачыце, што такое цуды.

Св. Ян Боско