Чацвер, 09 Снежань 2021 09:33

У Смаргонi прынялi двух новых кандыдатаў у аніматары.

Аўтар Адахоўская Марта

5 снежня ў парафіі святога Міхала Арханёла ў Смаргоні адбылося прыняцце двух новых салезіянскіх кандыдатаў у аніматары.

Падчас нядзельнай святой Імшы Ксенія Рыдзель і Юлія Броўка пасля двух год фармацыі зрабілі наступны крок на шляху аніматарства і склалі абяцанні кандыдатаў у аніматары. 

Узначаліў святую Імшу пробашч парафіі кс. Павел Шчарбіцкі SDB. Падчас казання кс. Павел засяродзіў увагу на тым, як важна часам адыходзіць у "пустыню" са свайго штодзёнага жыцця, каб пачуць голас Пана, які прагне даць нам сапраўднае шчасце. 

Працягам свята стаў сумесны час у араторыі, дзе для новых кандыдатаў былі падрыхтаваны заданні, а таксама падарункі.

Думкі ксяндза Боско

Выкінце з вашага сэрца грэх і сувязь  з ім. Будзеце ведаць дастаткова, каб збавіць свае душы

Св. Ян Боско