Нядзеля, 28 Лістапад 2021 17:39

Распачаліся курсы "ANIMA"

Аўтар Уладзіслаў Зарэцкі ASC
Распачаліся курсы "ANIMA" Фота: Уладзіслаў Зарэцкі ASC

27 лістапада рэлігійная-каталіцкая місія таварыства Святога Францішка Сальскага распачала курс анімацыі “ANIMA”, які разлічаны на актыўную моладзь, якая жадае развіваць таленты супрацоўніцтва, анімавання і таксама суправаджэння, як гэта рабіў св. Ян Боско.

Курс будзе праходзіць у некалькі этапаў у трохдзённым фармаце пры дапамозе фармацыйных сустрэч, “воркшопаў” і г.д. Заняткі будуць праводзіць спецыялісты: як духоўныя, так і свецкія асобы.

Гэты курс для моладзі ад 18 гадоў і таксама для тых, хто займаецца выхаваннем моладзі. 

Сустрэча ў лістападзе была першай і азнакамляльнай, удзельнікі мелі магчымасць пазнаёміцца паміж сабой і даведацца больш аб праграме курса. Распачалося ўсё з супольнай малітвы, а пасля каманда арганізатараў, у якую уваходзяць святары салезіяне, сёстры салезіянкі, аніматары і салезіяне супрацоўнікі, прапанавалі розныя гульні, пад час якіх можна было падумаць, парухацца, паспяваць і патанчыць. Праз гульні і забавы былі расстаўлены акцэнты на асноўныя рысы, якія павінны прысутнічаць у салезіянскага аніматара, а менавіта: рададасць, рух, заставацца сабой, і уменне браць на сябе адказнасць (я іду).

Потым была прадстаўлена прэзентацыя курсу “ANIMA”, якая таксама трансліравалася праз ZOOM, і кожны, хто зацікавіўся дадзенай прапановай мог даведацца аб праграме курса і фармаце наступных сустрэч, дадзеная інфармацыя ў хуткім часе з’явіцца на аккаўнце @anima.by у інстаграм. Тыя хто пройдзе ўвесь курс змогуць папрактыкаваць атрыманыя веды пад час салезіянскай пілігрымкі і Don Bosco Youth Fest.

Напрыканцы сустрэчы адбылася супольная малітва, пад час якой сабраныя разважалі над словамі заснавальніка салезіянскага таварыства св. Яна Боско, які ў сваіх запісах дзяліўся досведам сустрэч з маладымі вязнямі, церпячымі ад непаразумення і адсутнасці любові. А назавяршэнне прагучала традыцыйнае салезіянскае слоўка на добрую ноч, якое прамовіў кс. Алег Каралёў SDB.

Фотагалерэя

Апошнія навіны

Думкі ксяндза Боско

Тое, што служыць целу, у выніку павінна весці да шчасця духоўнага, павінна павялічваць хвалу Бога.

Св. Ян Боско