У гэтым годзе Савіо-клуб папоўніўся новымі ўдзельнікамі. Зараз ён налічвае каля 50 дзяцей ва ўзросце ад 10 да 14 год – малодшую і старэйшую групы. Першая сустрэча адбылася 24 верасня.
На свяце прысутнічалі дзеці разам са сваімі бацькамі, а таксама аніматары клуба св. Дамініка Савіо. На сустрэчы адбылося знаёмства з дзейнасцю суполкі, прагляд фотаздымкаў з мінулага года і прадстаўленне аніматараў. Таксама не абышлося без вясёлых танцаў і гульняў. Выпускнікі падзяліліся сваімі уражаннямі і вопытам трохгадовай фармацыі і далі малодшым парады не губляць час, і цаніць кожны момант прабывання ў клубе.
17 новых дзяцей 5-га класу выказалі сваё жаданне дасягаць святасці і жыць па прыкладу св. Дамініка Савіо і былі прыняты ў суполку. Таксама 11 хлопцаў і дзяўчат, якія ўжо скончылі сваю трохгадовую фармацыю, былі ўрачыста павіншаваны і атрымалі памятныя дыпломы і кубкі з эмблемай Савіо-клуба.
Напрыканцы сустрэчы кл. Міхаіл Вішнеўскі SDB расказаў “слоўка на дабранач”, падзяліўшыся з прысутнымі традыцыяй кс. Боско маліцца кожны вечар ў тры “Вітай Марыя” - каб пазбегнуць цяжкага граху, каб захаваць чыстымі нашыя сэрцы і каб пазбегнуць дрэнных сяброў.
Як казаў св. Дамінік Савіо: “Лепш памерці, чым зграшыць”. Савіо-клуб – гэта добрая магчымасць знайсці сапраўдных сяброў і паплечнікаў па агульнай мэце жыцця: дасягнення святасці.
У новы навучальны год разам са св. Дамінікам Савіо!