Чацвер, 26 Жнівень 2021 21:01

У Мінску адзначаць 25-годдзе манаскага жыцця кс. Віктара Гайдукевіча SDB і кс. Аляксандра Мятліцкага SDB

Аўтар

Салезіяне Беларусі з вялікай радасцю запрашаюць ўсіх вернікаў і асаблiва моладзь, духоўных сыноў і дачок ксяндза Боско і ўсіх жадаючых прыняць удзел ва ўрачыстай св. Імшы падзякі з нагоды юбілею 25-годдзя манаскага жыцця кс. Віктара Гайдукевіча SDB і кс. Аляксандра Мятліцкага SDB.  

 Урачыстая Эўхарыстыя з абрадам аднаўлення манаскіх абяцанняў адбудзецца ў нядзелю 29 жніўня ў парафіі св. Яна Хрысіцеля ў Мінску і распачнецца а 12.00 гадзіне. Урачыстую святую Імшу узначаліць Яго Эксцэленцыя, біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB, дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі і біскупскі вікарый для Магілёва і Магілёўскай вобласці, які быў фарматарам для абодвух юбіляраў на пачатку фармацыйнага працэсу.

Апошнія навіны

Думкі ксяндза Боско

Нагамі хадзіце па зямлі, а сэрцам жывіце ў небе

Св. Ян Боско