Пятніца, 30 Ліпень 2021 08:29

Летнiя вакацыi з Богам прайшлi для дзяцей i падлеткау́ з Мiнску

Аўтар Дар’я Купцова, салезіянскі аніматар

З 28 чэрвеня па 2 ліпеня ў мінскім араторыi імя св. Яна Боско, якi дзейнiчае пры парафii св. Яна Хрысцiцеля, адбыліся вакацыі для дзяцей з 3 па 5 клас. На працягу пяцi дзён дзеці разам з аніматарамі, с. Люцыяй Бальцэвіч FMA, кс. Алегам Каралёвым SDB i дыяканам Міхаілам Радзевічам SDB знаёміліся з дзяцінствам св. Яна Боско. 

Удзельнікі вакацый дзякуючы тэатральным сцэнкам наведвалі вёску Бэккі, дзе нарадзіўся маленькі Янак. Праз тэатр дзеці змаглі ўбачыць, у якіх абставінах жыла сям’я Боско, які сон убачыу́ Янак у 9 год, якім ён быў сябрам, яго Першую св. Камунiю і знаёмства з айцом Калоссо. 

Кожны дзень распачынаўся св. Імшой, пасля якой дзеці накіроўваліся ў араторый, дзе для iх распачыналася праграма. У гэтым годзе у́ сувязі з пандэміяй каранавіруса вакацыі праходзілі ў першай палове дня на вуліцы. Для ўдзельнікаў была падрыхтавана цікавая праца ў групах, дзе яны блiжэй знаёмiлiся з тэмай дня, таксама было шмат гульняў і майстар-класаў. У адзін з дзён вакацый дзеці завіталі ў iнтэрактыўную студыю “Экатэхнум”, дзе iм распавялі, якія праблемы экалогіі існуюць на нашай планеце і якія ёсць шляхі iх вырашэння. 

Для падлеткау́ з 6 па 8 клас вакацыi прайшлi ва Уселюбе (Навагрудскi раён, Гродзенская вобласць) з 1 па 5 ліпеня. Удзельнікі разам з аніматарамі, кс. Алегам Каралёвым SDB, с. Юліяй Клевец FMA і дыяканам Міхаілам Радзевічам SDB таксама абмяркоу́валi дзяцінства св. Яна Боско. Праз прыклад святога падлеткі разважалі над пакліканнем, сяброўствам, верай і прыкладам. Для гэтага ім былі прапанаваны розныя методыкі, фільм пра жыццё св. Яна Боско, тэатр і гульні. Кожны дзень удзельнiкау́ чакалi розныя цікавыя гульні, майстар-класы і традыцыйныя вясёлыя вечары.

 

Фотагалерэя

Апошнія навіны

Думкі ксяндза Боско

Калі хочаце, каб жыццё ваша было поўным радасці і супакою, вы павінны старацца жыць у ласцы Божай.

Св. Ян Боско