Серада, 28 Ліпень 2021 05:45

Другi тур вакацый з Богам прайшоу́ у Барау‌лянах

Аўтар Альберт Буркас

З 19 па 23 ліпеня 2021 года ў араторыі св. Дамініка Савіо пры парафіі Маці Божай Успамогі Хрысціянаў у Бараўлянах праходзіў другі тур летніх вакацый з Богам. 

Арганізатарам адпачынку для дзяцей выступіў дыякан Марк Найдзіч SDB разам з камандай аніматараў. Асноўнай тэмай вакацый былі словы “Ідзём да святасці шляхам радасці”. У другім туры летняга адпачынку працягвалася разважанне над рознымі жыццёвымі сітуацыямі, з якiмi сутыкау‌ся св. Дамінік Савіо. Аніматары разам з дыяканам Маркам імкнуліся як мага цікавей распавядаць пра важныя моманты, якія сустракаліся на жыццёвым шляху гэтага святога.

Пачатак кожнага дня вакацый быў азнаменаваны гімнам ў гонар св. Дамініка Савіо. Пасля  у‌дзельнікі распачыналі актыўную частку дня энергічным танцам.

Наступным элементам кожнага дня адпачынку з’яўлялася тэатралізаваная сцэнка, якая дапамагала яшчэ больш паглыбіцца ў галоўную тэму дня. Разважанне над тэмай дня адбвалася у форме дыялога і гульняў паміж аніматарамі і дзецьмі. Такая форма дапамагала на ўласным вопыце глыбей асэнсаваць жыццё св. Дамініка Савіо. 

Другі тур вакацый з Богам з’яўляўся крыніцай не толькі духоўных ведаў, але і разнастайных конкурсаў і гулняў, дзякуючы якім удзельнікі адпачынку знайшлі новыя знаёмства і весела праводзілі час разам.

Напрыканцы кожнага дня ўсе ўдзельнікі ішлі да касцёла, каб разам памаліцца вяночак да Божай міласэрнасці, пасля чаго дзеці слухалі традыцыйнае салезіянскае слоўка. Другі тур летняга адпачынку даставіў сапраўдную асалоду як дзецям, так і аніматарам. Кожны ўдзельнік змог паглыбіць свае духоўныя веды і знайсці новых сяброў.

Гэтыя пяць дзён былі напоўнены сапраўднай любоўю і неверагоднымі ўражаннямі, якія застануцца ў памяці дзяцей на доўгія часы!

Фотагалерэя

Апошнія навіны

Думкі ксяндза Боско

Перш чым узяцца за якую-небудзь справу, будзь упэўнен, што яна згодна з воляй Бога. Калі Пан Бог пажадае, будзеш мець адвагу, пераадолееш перашкоды і ўсе цяжкасці, якія спаткаеш на тым шляху

Св. Ян Боско