Асноўнай тэмай адпачынку сталі словы “Ідзём да святасці шляхам радасці”.
ТоНа працягу ўсіх пяці дзён удзельнікі вакацый разважалі над жыццёвым шляхам св. Дамініка Савіо. Аніматары разам з с. Дар'яй дапамагалі вызначыць асноўныя думкі і ідэі, якія да нас хацеў данесці гэты святы сваім прыкладам жыцця.
Кожны дзень лагера распачынаўся з гімна, прысвечанага св. Дамініку Савіо і вясёлага танца, пасля чаго дзяцей чакала тэатралізаваная сцэнка, якая адлюстроўвала галоўную тэму дня. Падчас разважання над тэмай аніматары стараліся глыбей паказаць разнастайнае жыццё св. Дамініка Савіо, каб па яго прыкладзе кожны ўдзельнік лагера змог ўзяць нешта для сябе і пабудаваць уласны шлях да святасці.
Летнія вакацыі таксама былі напоўнены разнастайнымі гульнямі і конкурсамі, таму ўсе ўдзельнікі падмацаваліся не толькі духоўна, але і фізічна. Напрыканцы кожнага дня дзеці слухалі традыцыйнае салезіанская слоўка і па прыкладзе св. Яна Боско тры разы маліліся “Вітай, Марыя”. Удзельнікі вакацый мелі магчымасць пачуць слоўка ад дэлегата салезіянаў на Беларусі кс. Віктара Гайдукевіча SDB. Ён, назіраючы за дзецьмі падчас адпачынку, звярнуў увагу на іх радасць, простую і сапраўдную. І пажадаў усім удзельнікам не губляць яе, а захоўваць, каб па прыкладу св. Дамініка Савіо пазбягаць граху і мець чыстае сэрца.
Летнія вакацыі дапамаглі дзецям больш паглыбіць свае духоўныя веды, знайсці новых сяброў і правесці цудоўны летні час разам. Адбітак цёплых і прыемных ўражанняў, які пакінуў гэты лагер, застануцца ў сэрцы дзяцей яшчэ на доўгія час, а арганізатары ўжо запрашаюць усіх жадаючых далучыцца да другога тура вакацый з Богам, які адбудзецца з 19 па 23 ліпеня.