Аўторак, 22 Чэрвень 2021 14:15

Новапрынятыя міністранты са Смаргоні здзейснілі пілігрымку падзякі ў Навагрудак

Аўтар

17 чэрвеня 25 новапрынятых да службы алтара міністрантаў са смаргонскай парафii св. Мiхала Арханёла  здзейснілі пілігрымку падзякі ў санктуарый бл. сясцёр-мучаніц з Навагрудка. Зусім нядаўна 25 хлопцаў, якія два гады рыхтаваліся да прыняцця ў міністранты, былі ўрачыста ўведзены да службы алтара парафіі св. Міхала Арханёла ў Смаргоні і аблучаны ў комжы. У якасці падзякі Богу за міністрантскае пакліканне хлопцы разам са сваім апекуном кс. Артурам Ляшнеўскім SDB здзейснілі аўтобусную пілігрымку да санктуарыя ў Навагрудку.

Падчас пілігрымкі ўдзельнікі наведалі месца растрэлу сясцёр назарэтанак ля Навагрудка. Там міністранты даведаліся пра трагічныя падзеі 1943 года і пра гераічную ахвяру бл. Марыі Стэлы і яе паплечніц у мучаніцтве. Пасля хлопцы мелі магчымасць наведаць навагрудскі касцёл св. Міхала Арханёла, дом Адама Міцкевіча і мясцовы замак.

Таксама пілігрымы наведалі навагрудскі фарны касцёл Перамянення Пана, дзе спачываюць парэшткі благаслаўлёных сясцёр. Ля галоўнага алтара кс. Артур разам з сабранымі цэлебраваў Эўхарыстыю падзякі. Падчас гаміліі святар звярнуў увагу на тое, што на ўзор благаслаўлёных мучаніц мы як веруючыя каталікі павінны быць менш эгаістычнымі, гэта значыць цікавіцца толькі сваімі патрэбамі і праблемамі. "Хрысціянства – гэта жыццё, звернутае на бліжняга, дабро якога патрабуе часамі нават ахвяры мучаніцтва", – працягваў кс. Артур.

Пасля Эўхарыстыі пілігрымы азнаёміліся з гісторыяй санктуарыя і здзейснілі візіт у кляштар сясцёр назарэтанак, дзе сёстры паказалі міністрантам гістарычную выставу кляштара і правалі майстар-клас па выпяканню камунікантаў.

На абратнай дарозе ўдзельнікі наведалі гальшанскі замак Сапегаў і мясцовы касцёл св. Яна Хрысціцеля, дзе ля абраза Маці Божай Балеснай ахвяравалі сваё жыццё Марыі.

Апошнія навіны

Думкі ксяндза Боско

Калі з’яўляемся хрысціянамі, павінны наследаваць Езуса Хрыста таксама і ў цярпенні

Св. Ян Боско