Нядзеля, 06 Чэрвень 2021 16:54

Сямейнае свята для дзяцей і іх бацькоў у Смаргоні

Аўтар

30 мая ў парафіі святога Міхала Арханёла ў Смаргоні адбылося сямейнае свята для дзяцей і іх бацькоў.

Пачалося свята у́рачыстай святой Імшой, на якой адбылося прыняцце кандыдатаў ў міністранты. Таксама падчас Iмшы новыя у́дзельнікі "Савіо-клуба" склалі свае абяцанні, а старэйшыя ўдзельнікі аднавілі іх.

Пасля святой Імшы дзяцей і іх бацькоў чакалі гульні, падчас якіх яны маглі пазнаёміцца з рознымі святымі і весела правесці час. За кожную гульню ўдзельнікі атрымлівалі "надзейкі", якія ў выніку можна было абмяняць на салодкі пачастунак альбо набыць сабе падарунак. Напрыканцы свята быў падведзены вынік латарэі, у якой 3 пераможцы атрымалі падарункі для ўсёй сям'і.

Скончылася свята супольным фотаздымкам і благаслаўленнем ксяндза Паўла Шчарбіцкага SDB.

Фотагалерэя

Думкі ксяндза Боско

Усе павінны заставіць у Езусе сваю надзею, паверыць у Яго, даверыцца Яму, таму што толькі Ён праз свю муку і смерць зрабіў нас Божымі сынамі, сваімі братамі, прыемнікамі тых жа скарбаў у небе.

Св. Ян Боско