Аўторак, 04 Май 2021 12:37

Біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB узначаліў Імшу ў парафіі св. Мацвея ў Раўбічах

Аўтар

У нядзелю, 2 мая, дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, біскупскі вікарый для горада Магілёва і Магілёўскай вобласці Аляксандр Яшэўскі SDB узначаліў цэлебрацыю святой Імшы ў салезіянскай парафіі святога Мацвея ў Раўбічах.

На пачатку святой Імшы біскупа і ўсіх прысутных прывітаў рэгіянальны настаяцель салезіянскага таварыства на Беларусі і душпастыр раўбіцкай парафіі ксёндз Віктар Гайдукевіч SDB.

Эўхарыстыя мела ўрачысты характар у межах абвешчанага Папам Францішкам года святога Юзафа.

У казанні біскуп Аляксандр нагадаў, што культ святога Юзафа пачаў распаўсюджвацца галоўным чынам дзякуючы святой Тэрэзе Авільскай і святому Францішку Сальскаму. Папа Пій абвясціў святога Юзафа апекуном паўсюднага Касцёла. З такой просьбай да яго звярнуліся айцы Першага Ватыканскага Сабору. 

Як адзначыў іерарх, усё жыццё святога Юзафа заключалася ў сузіранні і дзеянні: “Сузіраннегэта ступень малітвы, якая характарызуецца невымоўнай сувяззю Бога з душой і робіць яе, душу, любячай”.

Пасля святой Імшы адбылося асвячэнне абраза святога Юзафа, які вернікам раўбіцкай парафіі падаравалі парафіяне парафіі Маці Божай Успамогі Хрысціянаў з Бараўлянаў.

Апошнія навіны

Думкі ксяндза Боско

Той, хто не чувае, рызыкуе, што не будзе збаўлены, таму што яму не хапае часу, або волі, альбо Божай ласкі.

Св. Ян Боско