Панядзелак, 01 Сакавік 2021 20:17

Паміж салезіянскімі араторыямі Беларусі прайшла анлайн-віктарына

Аўтар

27 лютага прадстаўнікі салезіянскіх араторыяў Беларусі прынялі ўдзел у анлайн-віктарыне “Трапны адказ”. Віктарына была арганізавана адказным за душпастырства моладзі ў салезіянскай Беларусі ксяндзом Алегам Каралёвым SDB, салезіянінам супрацоўнікам Уладзіславам Зарэцкім ASC пры дапамозе аніматараў араторыя імя святога Яна Боско ў Мінску. 

Удзельнікі мелі магчымасць праверыць свае інтэлектуальныя здольнасці на працягу пяці раўндаў. Але галоўнай радасцю стала магчымасць пабачыцца, бо за-за пандэміі шматлікія агульнабеларускія салезіянскія акцыі былі перанесены альбо адменены.

У адным з раўндаў свае пытанні ў відэафармаце да ўдзельнікаў скіравалі рэгіянальны настаяцель салезіянскага таварыства на Беларусі ксёндз Віктар Гайдукевіч SDB, сабраты салезіяне, якія знаходзяцца ў фармацыі па-за межамі нашай краіны, салезіяне супрацоўнікі і былыя выхаванцы араторыя.

Ва упартай і вясёлай барацьбе паміж Мінскам, Смаргонню, Бараўлянамі і Дзятлавам перамогу літаральна на апошнім пытанні атрымаў араторый імя святога Дамініка Савіо з Бараўлянаў. Пасля завяршэння гульні адбылася агульная малітва і ўдзельнікі атрымалі бласлаўленне.

Апошнія навіны

Думкі ксяндза Боско

Маліцеся заўсёды да Марыі, ужываючы гэты заклік: Марыя, Успамога Хрысціянаў, маліся за нас! Гэта невялікая малітва, але самі заўважыце, што яна вельмі дзейсная

Св. Ян Боско