Кс. Аляксандр падчас літургіі слова разважаў над урыўкам з Евангелля, у якім Езус на гары Табор паказвае сваім вучням перамяненне свайго адзення. Вельмі сімвалічна, што свае белыя шаты – комжы – хлопцы атрымалі менавіта сёння. Белы колер – знак чысціні і нявіннасці душы, ён будзе напамінаць кожнаму новаму міністранту пра неабходнасць няспыннай працы над сабой дзеля таго, каб быць з’яднаным з Хрыстом праз усё жыццё.
Пасля заканчэння абраду прыняцца міністрантаў усе вернікі разам са святаром праславілі Пана Бога супольнай малітвай. Кожны з хлопцаў атрымаў вельмі важную, кашноўную для далейшага духоўнага развіцця кнігу “Святая Імша”.