Нядзеля, 24 Студзень 2021 15:18

Дон Боско шоў Online!

Аўтар
31 студзеня салезіянская сям’я ва ўсім свеце адзначае свята свайго заснавальніка святога Яна Боско. Салезіяне Беларусі таксама прымаюць удзел у святкаванні, ужо традыцыйнымі сталі імпрэзы ў араторыях пад назвай “Дон Боско шоў”.
У гэтым годзе да ўдзелу ў святкаванні запрашаюцца ўсе жадаючыя. Свята будзе праводзіцца анлайн пасля ўрачыстай святой Імшы на пляцоўцы ZOOM. Удзел прымуць усе салезіянскія пляцоўкі Беларусі. Будзе шмат сюрпрызаў і цікавых анонсаў. Кожны жадаючы можа далучыцца да святкавання. Для гэтага неабходна спампаваць дадатак Zoom на адзін са сваіх гаджэтаў, даведацца нумар і пароль сустрэчы, якія будуць загадзя апублікаваныя ў нашым акаўнце ў інстаграме, увесці ў дадатку неабходныя дадзеныя і далучыцца да сустрэчы! Важна! Удзел змогуць прыняць толькі тыя карыстальнікі, якія пазначаць свае рэальныя імя і прозвішча! Свята адбудзецца 31.01.2021 у 13:00. Да сустрэчы!

Апошнія навіны

Думкі ксяндза Боско

Араторый без музыкі, як цела без душы.

Св. Ян Боско