Ксёндз канонік Здзіслаў Вэдэр SDB з’яўляецца найстарэйшым салезіянінам у Беларусі. Значную частку свайго святарскага жыцця ён правёў як місіянер на Усходзе, дзе пасля 70-гадоў ваюючага атэізму адраджаў веру ў людскіх сэрцах у Беларусі, а пасля і ў Расіі, а апошнія амаль 20 год свайго жыцця працуе на Смаргоншчыне. За часы служэння на нашай Бацкаўшчыне кс. Здзіслаў прыдбаў сабе рэпутацыю вельмі сумленнага, сціплага і добразычлівага святара, сэрца якога заўсёды належала моладзі.
Салезіяне Беларусі з вялікай радасцю запрашаюць ўсіх вернікаў і моладзь, асаблівым чынам быўшых выхаванцаў кс. Здзіслава, яго духоўных сыноў і дачок і ўсіх жадаючых прыняць удзел ва ўрачыстай св. Імшы падзякі Пану Богу за дар жыцця і служэння ксяндза каноніка Здзіслава Вэдэра SDB.
Урачыстую св. Эўхарыстыю ўзначаліць салезіянін дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, біскупскі вікарый для г. Магілёва і Магілёўскай вобласці, Яго Эксцэленцыя біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB. Таксама біскуп Аляксандр прамовіць да сабраных гамілію. Св. Імша адбудзецца ў пятніцу, 22 студзеня, у 18:00 у салезіянскай парафіі імя святога Міхала Арханёла ў Смаргоні.