Пятніца, 11 Снежань 2020 06:53

Урачыстасць Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі адзначылі ў Бараўлянах

Аўтар Святлана Радцэвіч
Урачыстасць Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі адзначылі ў Бараўлянах Фота – Іван Іватовіч

8 снежня ва ўрачыстасць Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў парафіі Маці Божай Успамогі Хрысціянаў у Бараўлянах адбылася  святая Імша, якую цэлебраваў кс. Віктар Гайдукевіч SDB. 

Менавіта 8 снежня святы Ян Боско, сустрэўшы Барталамэо Гарэлі, адчыніў перад ім, а пасля і перад многімі іншымі падлеткамі дзверы першага араторыя. У гэты важны дзень для ўсёй салезіянскай супольнасці падчас святой Імшы свае абяцанні аднавілі аніматары. А Святлана Радцэвіч упершыню склала абяцанні салезіянскага аніматара, ахвотна згаджаючыся на служэнне сярод дзяцей і моладзі.  

Падчас казання кс. Віктар нагадаў значнасць урачыстасці для Салезіянскай сям’і, пажадаў наследваць у сваім жыцці цноты Найсвяцейшай Дзевы, адкрыць для сябе нанова глыбіню і мудрасць Яе словаў і выказаў пажаданне, каб для кожнага верніка гэты дзень стаў пачаткам нечага новага. 

Напрыканцы святой Імшы адбылася адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту з актам прысвячэння Беларусі Беззаганнаму Сэрцу Марыі. Таксама падчас малітвы вернікі даверылі Богу праз заступніцтва Марыі маладую суполку сем’яў ADMA, якая распачынае сваё існаванне ў парафіі. А пасля святой Імшы ўсе прысутныя сімвалічна перадалі Маці Божай свае просьбы, падзякі і перапрашэнні, спальваючыя перад яе абразом лісткі, на якіх яны былі напісаны. 

Апошнія навіны

Думкі ксяндза Боско

Хачу Вам расказаць, чаго хоча ад вас д’ябал, а чаго баіцца. Шатан хоча, каб вы нічым не займаліся, і вельмі баіцца, калі бачыць вас працуючымі. Таму гэта можна растлумачыць так: пакуль вы лянуецеся — ён адпачывае, бо калі вы ў пустую марнуеце час, яму нічога не трэба рабіць, бо ваша лянота працуе за яго.

Св. Ян Боско