У дадзеным кантэксце таксама і мы, адчуваючы адказнасць за здароўе дзяцей, моладзі, вернікаў, а асабліва старэйшага ўзросту, якія да нас прыходзяць, павінны адэкватна адрэагаваць на гэты выклік ва ўсіх нашых прысутнасцях: араторыях, моладзевых цэнтрах і парафіях.
Таму Рада Дэлегатуры пастанаўляе наступнае:
З ПАНЯДЗЕЛКА 23.03.2020г. ДЗЕЙНАСЦЬ САЛЕЗІЯНСКІХ АРАТОРЫЯЎ БУДЗЕ ЧАСОВА СПЫНЕНА.
АДМЯНІЦЬ вясеннія канікулы для дзяцей у нашых араторыях
(30.03 – 04.04.2020 г.).
АДМЯНІЦЬ запланаванае ў Мінску на 28.03.2020 спартыўнае мерапрыемства для дзяцей з нашых араторыяў “АРАТАРЫЯДА”, якое неабходна перанесці на іншую дату.
АДМЯНІЦЬ запланаваны на 15.05 – 17.05.2020 г. у Мінску
DON BOSCO YOUTH FEST.
АДМЯНІЦЬ запланаваныя масавыя мерапрыемствы ў араторыях.
ДАПАСАВАЦЬ функцыянаванне салезіянскіх прысутнасцяў (дом, араторый, парафія) да гігіенічных патрабаванняў, выданых дзяржаўнымі ўстановамі
ПРАДУМАЦЬ форму дальнейшай дзейнасці араторыяў і моладзевых цэнтраў пры дапамозе сродкаў масавай інфармацыі.
ДАДЗЕНАЯ РАСПАРАДЖЭННЕ ДЗЕЙНІЧАЕ ДА ЯГО АДМЕНЫ!