Панядзелак, 24 Люты 2020 21:34

Свята для дзяцей перад Вялікім постам прайшло ў Бараўлянах

Аўтар Ганна Кісель

 23  лютага ў араторыі св. Дамініка Савіо, які дзейнічае пры парафіі Маці Божай Успамогі Хрысціянаў у Бараўлянах, адбылося свята для дзяцей. Праграма ўяўляла сабой адначасова карнавал для дзяцей перад Вялікім постам і свята, прысвечанае Дню абаронцаў Айчыны. 

 Свята распачалося св. Імшой, на пачатку якой ксёндз Казімір Шыдэлко SDB  склаў пажаданні мужчынам, якія служылі ў арміі і якія будуць служыць, а таксама выказаў падзяку тым, хто, выконваючы свой ваенны абавязак, загінуў, каб мы зараз маглі жыць у спакоі. Вернікі па закліку пробашча разам памаліліся за ўсіх, хто лічыць 23 лютага сваім святам. 

Пасля св. Імшы маленькія вернікі разам з бацькамі былі запрошаныя на працяг праграмы ў араторый. Падчас свята было адзначана, што дзеля таго, каб быць сапраўдным хрысціянінам і добрым грамазянінам, патрэбна быць мужным. Праз розныя конкурсы і гульні, падрыхтаваныя аніматарамі, пачалася праверка, як хутка ўдзельнікі свята могуць запомніць план мясцовасці або аказаць першую дапамогу.

Прысутныя на святы мелі магчымасць цікава правесці свой час, прымаючы ўдзел у вясёлых гульнях і танцах.

Праграма завяршылася малітвай і салодкім пачастункам.

Фотагалерэя

Апошнія навіны

Думкі ксяндза Боско

Далёка я ці побач з вамі — заўсёды думаю пра вас. І ў мяне ёсць толькі адно жаданне: захаваць вас шчаслівымі цяпер і ў вечнасці

Св. Ян Боско