Нядзеля, 23 Люты 2020 11:53

Карнавал прайшоў у Бараўлянах

Аўтар

 22 лютага ў араторыі імя св. Дамініка Савіо пры парафіі Маці Божай Успамогі Хрысціянаў у Бараўлянах адбыўся карнавал для моладзі.

Вечар распачаўся святой Імшой, якую цэлебраваў кс. Казімір Шыдэлко SDB. Падчас казання святар звярнуў увагу на сучасную небяспеку для дзяцей і моладзі - залежнасць ад інтэрнэта і розных гаджэтаў.

Пасля сумеснай малітвы прысутных чакаў карнавал, які падрыхтавалі аспіранты і салезіяне супрацоўнікі. Карнавал праходзіў у фармаце "Дзень у войску" – пры ўваходзе ў араторый кожны атрымаў павестку. Пасля ўдзельнікаў чакала медыцынская камісія, атрыманне формы, заняткі па страявой падрыхтоўцы і іншыя штодзённыя вайсковыя абавязкі падчас гульняў.

У канцы вечара прысутных чакала слоўка на добрую ноч і салодкі стол.

 

Апошнія навіны

Думкі ксяндза Боско

Найлепшай сярэдзінай для нас, каб стаць святымі, з’яўляецца тое, каб мы распазналі Божую волю ў волі нашых кіраўнікоў, ва ўсім, што нам наказваюць і ва ўсім, што здараецца ў нашым жыцці.

Св. Ян Боско